Дваіх беларусак, якіх больш за год утрымлівалі ў міграцыйным цэнтры ў ЗША, выпусцілі пад заклад. Каб вызваліць Паліну і Сашу і выратаваць іх ад дэпартацыі ў Беларусь, амерыканская дыяспара сабрала на GoFundMe амаль $10 тысяч. Сёстры ўжо на шляху дадому, паведамляе @bysol. Але барацьба за іх права на палітычны прытулак у ЗША працягваецца.