“Разбяромся з інтэлектам і з усімі”. Чаму спярша Лукашэнка заклікаў скардзіцца яму ў сацсетках, а цяпер хоча адвучыць моладзь “тыктокацца”? Стрым з эканамічным аглядальнікам Андрэем Махоўскім Паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны ўжо шмат гадоў подобныя адна да другой. Спачатку ён “з верталёта” выяўляе хібы і неахайнасці ў працы мясцовых кіраўнікоў. І выдае ўсім — ад аблвыканкамаўскіх начальнікаў да старшынь сельгапрадпрыемстваў. Далей ідзе лекцыя пра тое, як трэба правільна працаваць, і агляд геапалітычных падзеяў. А апошняя паездка на Віцебшчыну дадала яшчэ і тэму штучнага інтэлекту, з якім Лукашэнка таксама паабяцаў "разабрацца". А чым ужо ШІ яму не дагадзіў? Што чыноўнікі прапануюць беларускай моладзі замест сацсетак? Ці ўратуе сельскую гаспадарку раздача зямлі “сваім” бізнесменам? Ці здолее рэжым заткнуць дзіры ў бюджэце падвышэннем падаткаў і продажам Трампу калійных угнаенняў? Размаўляем пра гэта з аўтарам і вядоўца праграмы “Оптымум" Андрэем Махоўскім: https://www.youtube.com/watch?v=orgoe7VrIv8