Малады беларус знік па дарозе на канцэрт Макса Каржа. 22-гадовы Данііл Санін не выходзіць на сувязь з 9-га кастрычніка, яго сястра просіць дапамагчы з пошукамі. Санін жыве і працуе ў Полацку. 9-га кастрычніка ён знаходзіўся ў Аўстрыі, адкуль павінен быў вылецець у Франкфурт-на-Майне. Там яго чакалі сябры, каб разам пайсці на канцэрт. Больш вестак ад хлоца не было, а яго тэлефон цяпер выключаны. Анастасія Саніна апісвае прыкметы брата: шнар над верхняй губой, татуіроўка з іерогліфамі і кветкай на правай руцэ, а на спіне — змеі і кінжал. Калі Данііл хвалюецца, ён заікаецца.