Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.6/daylast 41 minutes ago
Reactions per 1K views18.5👍 ❤ 🤬
Беларускага добраахвотніка-разведчыка ўзялі пад варту ва Украіне. Яго падазраюць у хуліганстве з выкарыстаннем аўтамата і гранаты.
Як піша @radiosvaboda, інцыдэнт адбяўся ў жылым доме ў Харкаве: https://euroradio.fm/belaruskaga-dobraakhvotnika-razvedchyka-uzyali-pad-vartu-va-ukraine
Спасылка, якая працуе без VPN
Пакараць vs прабачыць: ад трансмежных рэпрэсій да канцэпцыі люстрацыі. Стрым з адвакатам Дзмітрыем Лепрэтарам
Ніякіх сігналаў, што лукашэнкаўскі рэжым плануе зніжаць узровень рэпрэсій, няма. Наадварот, да пераследу ўнутры Беларусі дадаюцца трансмежныя рэпрэсіі — крымінальныя справы, міждзяржаўныя росшукі і завочныя суды, пазбаўленне пашпартоў і канфіскацыя маёмасці.
І ў гэты час беларусы (найперш якраз за мяжой) разважаюць пра нацыянальны дыялог. Але адначасова і распрацоўваюць канцэпцыю люстрацыі.
Ці час разважаць над прынцыпамі люстрацыі, калі магчымасці яе правесці сёння няма? Ці сапраўды ў распрацаванай канцэпцыі дамінуе прынцып “усіх на слупы”, як падае гэта прапаганда? Ці не час прапісаць нормы вяртання маёмасці, канфіскаванай рэжымам у палітычных апанентаў, і як гэты працэс можа выглядаць у беларускіх рэаліях?
Распытваем пра гэта адваката Дзмітрыя Лепрэтара: https://www.youtube.com/watch?v=QPLb4m6rCuw
Інфармацыяй пра збіццё хлопчыка ў дзіцячым садку ў Мінску занялася міліцыя. Там заўважылі пост маці пацярпелага ў Threads і пачалі праверку.
Жанчына напісала, што яе 7-гадовага сына збіла выхавацелька дзіцячага садка. Той не спадабалася, што хлопчык актыўна паводзіў сябе пасля прагулкі на вуліцы, і яна зацягнула яго ў пакой для сну за каптур. Маці сцвярджае, што хлопчыка білі галавой аб падлогу, у яго засталіся сінякі.
edited
У Міністэрстве ЖКГ патлумачылі, чаму ўладальнікі сабак плацяць падатак, а ўладальнікі катоў — не. На думку чыноўнікаў, справа ў тым, што беларускія сабачнікі не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі.
І вось на тое, каб прыбіраць за імі, і ідзе падатак. А хатнія каты па вуліцах гуляюць рэдка: https://euroradio.fm/u-ministerstve-zhkg-skazali-chamu-uladalniki-katou-ne-placyac-padatak
Спасылка, якая працуе без VPN
Уночы ўкраінскія дроны ўдарылі па лагістычным хабе Wildberries у Катоўску Тамбоўскай вобласці РФ. Там пачаўся маштабны пажар: паводле расійскіх уладаў, плошча ўзгарання — больш за 100 тысяч квадратных метраў.
Хаб у Катоўску — ужо восьмы з дзесяці найбуйнейшых складоў WB, чыя праца спыненыя праз атакі дронаў.
"Камунарка" плануе пабудаваць новы "імпартазамяшчальны" корпус. Там будуць перапрацоўвацца какава-бабы.
Такім чынам кандытарская фабрыка хоча цалкам забяспечыць сябе какава-алеем і цёртай какавай. І закрыць патрэбы ўсіх беларускіх вытворчасцяў па какава-парашку.
Вытворчасць у новым корпусе плануюць запусціць ужо ў 2027 годзе.
Сёння каля 45% асартыменту "Камунаркі" — імпартазамяшчальныя прадукты. "Гэта наш моцны бок: мы вырабляем аналагі замежных гандлёвых марак, якія не саступаюць па якасці, але прадаюцца па больш прывабнай цане", — хваліцца начальніца ўпраўлення па якасці Ганна Козыр.
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
13:00 — адвакат Дзмітрый Лепрэтар
14:00 — адвакат, эксперт у міграцыйных пытаннях Алесь Міхалевіч
15:00 — старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай і вызвалены палітзняволены, журналіст Ігар Карней
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
edited
У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку афрыканскай чумы свінняў на прыватным падворку. Ачаг захворвання выяўлены ў вёсцы Турок — дакументы пра гэта здабыла ініцыятыва @BELPOL.
Усё пагалоўе свінняў у вёсцы ліквідуецца, бо лячэння ад АЧС няма: https://euroradio.fm/u-petrykauskim-rayone-uvyali-karancin-praz-uspyshki-achs-na-pryvatnym-padvorku
Спасылка, якая працуе без VPN
edited
Польшча адмовілася пачынаць крымінальную справу пра знікненне Анатоля Котава. Акруговая пракуратура Варшавы спасылаецца на адсутнасць юрысдыкцыі ў польскіх органаў: беларускі палітычны актывіст не быў грамадзянінам Польшчы, знік за яе межамі. І звестак пра датычнасць палякаў да злачынства няма.
Заяву ў пракуратуру падалі пасля таго, як Беларускі расследавальніцкі цэнтр падрабязна апісаў абставіны знікнення Анатоля Котава. 21 жніўня 2025 года ён прыляцеў з Варшавы ў Турцыю, дабраўся да турэцкага порта Трабзон і падняўся на борт 30-метровай яхты Shells. На наступны дзень яго здалі супрацоўнікам расійскай берагавой аховы ФСБ ля берагоў Абхазіі.
Паводле газеты Rzeczpospolita, Турцыя перадала польскім следчым матэрыялы пра перамяшчэнні Котава. Крыніца выдання, блізкая да следства, сцвярджае, што ключавой версіяй яго знікнення была яго магчымая агентурная дзейнасць і спроба атрымаць доступ да Паўла Латушкі.
У БРЦ заяўляюць, што гэтай версіі варта ставіцца крытычна. Паўнавартаснага расследавання пракуратура не праводзіла, а даныя расследавальнікаў сведчаць, што знікненне не было добраахвотным.
Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан. Ёй было 80 гадоў.
Апошнія некалькі месяцаў спявачка змагалася з анкалогіяй.
За доўгую кар'еру Долі Партан выпусціла дзясяткі альбомаў і 25 разоў узначальвала амерыканскі кантры-чарт. Яна атрымала 10 прэмій Grammy, а яе суперхіты Jolene і I Will Always Love You уключаныя ў Залу славы гэтай музычнай прэміі.
Дарэчы, Партан хацела, каб на развітанні з ёю прагучала менавіта I Will Always Love You. Яна запісала гэтую песню ў 1974 годзе. Праз 18 гадоў кампазіцыя атрымала сусветную папулярнасць у выкананні Уітні Х'юстан.
Новая частка кампутарнай гульні з серыі "Вядзьмар" не будзе агучаная па-руску. "У сувязі з нашым рашэннем спыніць супрацоўніцтва з падатковымі рэзідэнтамі Расіі і Беларусі з сакавіка 2022 года, у дадатку "Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне — Балады мінулага" не будзе расійскай агучкі", — паведамляе афіцыйны акаўнт распрацоўшчыка гульні CD PROJEKT RED у сацсетцы X.
Там дадаюць, што пры запуску дадатку гук аўтаматычна пераключыцца на польскую мову. Расійская агучка застанецца толькі ў асноўнай гульні і яе першых двух дапаўненнях.
Рашэнне выклікала хвалю хэйту з боку расійскамоўных гульцоў. А вось у беларускіх фанатаў "Вядзьмара" свая пазіцыя: "Хочаце нашкодзіць Лукашэнку? Выпусціце беларускую агучку!"
edited
На рэйсе "Белавія" з Егіпта памёр пасажыр. Самалёт, што кіраваўся з курорта Шарм-эль-Шэйх у Мінск, экстранна сеў у Анкары. Але выратаваць мужчыну не атрымалася.
Здарэнне адбылося ўвечары 24-га жніўня. Падчас палёту пасажыр адчуў сябе дрэнна. Бортправаднікі і экіпаж пачалі аказваць яму дапамогу.
Таксама па гучнай сувязі запыталіся, ці ёсць на борце медыкі. Да выратавання мужчыны падключыліся два дактары, якія правялі пацярпеламу сардэчна-лёгачную рэанімацыю.
Першы пілот прыняў рашэнне пра экстраную пасадку ў Турцыі, каб на зямлі перадаць пасажыра ў лякарню. Але, на жаль, гэта не дапамагло.
edited
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 25 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:07 У беларусак правераць якасць яйцаклетак — пра што гэта гісторыя?
13:27 Навіны спорту
16:12 Коўл зноў кажа пра хуткае вызваленне палітвязняў — варта верыць?
31:06 Навіны шоу-бізу
34:02 Што могуць зрабіць беларускія ўлады, каб іх не знесла крызісам у Расіі?
edited
Што ўлады Беларусі робяць, каб іх не зацягнула ў варонку расійскага эканамічнага крызісу?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Анастасія Лузгіна.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=dVoJodbLIJs
У адміністрацыі дзіцячага садка не чулі пра выпадак са збіццём свайго гадаванца. Пра гэта піша выданне @zerkalo_io, якое датэлефанавалася ва ўстанову.
Прадстаўніца садка сцвярджае, што калектыў садка склаўся даўно і такіх гісторый там ніколі не было: "У нас калектыў склаўся, выхавацелі працуюць не першы год. І з боку ніводнага выхавацеля агрэсіі ніколі не было. Ніколі бацькі не скардзіліся на тое, што дзіцяці прычынілі нейкую шкоду".
Новы гандлёвы цэнтр у Віцебску на месцы згарэлага ГЦ "Беларусь" пачнуць будаваць увесну 2027-га. Кіраваць ім будзе той самы віцебскі прадпрымальнік Віктар Вялюга, пры якім адбыўся пажар у снежні 2024 года, заўважыла "Віцебская Вясна".
Падчас пажару з ГЦ былі эвакуяваныя каля 200 чалавек. Два дзясяткі пацярпелых былі шпіталізаваныя.
Вялюгу пасля пажару затрымалі: афіцыйныя СМІ паказвалі яго ў кайданках. Яшчэ праз паўтара месяца яго судзілі, але не ў сувязі з пажарам, а за "распаўсюд экстрэмізму".
Цяпер прадпрымальнік будзе кіраваць ужо новым гандлёвым цэнтрам.
edited
У Міністэрства ЖКГ з’явіліся свая эмблема. Выглядае, як страшны сон дызайнера.
Новы сімвал перагружаны дэталямі. На эмблеме сабралі асноўныя кірункі працы ведамства: жылы фонд, цепла- і водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне і азеляненне. Кампазіцыю дапаўняюць дзяржаўны герб, беларускі арнамент і доўгая назва міністэрства па акружнасці.
Праз гэта эмблема дрэнна маштабуецца: у невялікім памеры асобныя выявы і тэкст цяжка разгледзець. Акрамя таго, элементы выкананыя ў розных графічных стылях, таму кампазіцыя не выглядае цэльнай.
Не зусім зразумелы і сэнс самага буйнога элемента ў цэнтры: без апісання эмблемы цяжка здагадацца, што менавіта ён сімвалізуе.
edited
Чаму абавязковая праверка беларусак на бясплоднасць — гэта небяспечна?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае гендарная даследчыца Ірына Сідорская.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=_5CsxLozlwg
Залацісты стафілакок выявілі ў пінскіх пірожных "Какоскі". Гэтая бактэрыя можа выклікаць шырокі дыяпазон захворванняў, у тым ліку скураныя, касцявыя і сустаўныя.
Напярэдадні эксперты Дзяржстандарту выявілі залацісты стафілакок у пірожных "Эгер", якія выпускае той самы "Пінскі кааппрам". А ў пінскіх пірожных "Слімак" была выяўленая кішэчная палачка. Уся гэтая прадукцыя трапіла ў спіс небяспечнай.
Ва Украіне зарэгістравалі законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў. Яго падаў сябра міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады "За дэмакратычную Беларусь" Аляксей Ганчарэнка.
Калі такі закон прымуць, грамадзяне Беларусі, якія легальна ўязджаюць ва Украіну, змогуць атрымаць "інтэграцыйны" дазвол на жыхарства на тры гады. Гэты дазвол дасць права працаваць, займацца бізнесам і карыстацца сацыяльнай абаронай.
Праз тры гады пражывання ва Украіне беларусы змогуць падаваць дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства. Яно будзе надавацца пасля праверкі з боку кампетэнтных органаў, а таксама здачы іспытаў на веданне ўкраінскай мовы і гісторыі краіны.