У Міністэрства ЖКГ з’явіліся свая эмблема. Выглядае, як страшны сон дызайнера. Новы сімвал перагружаны дэталямі. На эмблеме сабралі асноўныя кірункі працы ведамства: жылы фонд, цепла- і водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне і азеляненне. Кампазіцыю дапаўняюць дзяржаўны герб, беларускі арнамент і доўгая назва міністэрства па акружнасці. Праз гэта эмблема дрэнна маштабуецца: у невялікім памеры асобныя выявы і тэкст цяжка разгледзець. Акрамя таго, элементы выкананыя ў розных графічных стылях, таму кампазіцыя не выглядае цэльнай. Не зусім зразумелы і сэнс самага буйнога элемента ў цэнтры: без апісання эмблемы цяжка здагадацца, што менавіта ён сімвалізуе.