На рэйсе "Белавія" з Егіпта памёр пасажыр. Самалёт, што кіраваўся з курорта Шарм-эль-Шэйх у Мінск, экстранна сеў у Анкары. Але выратаваць мужчыну не атрымалася. Здарэнне адбылося ўвечары 24-га жніўня. Падчас палёту пасажыр адчуў сябе дрэнна. Бортправаднікі і экіпаж пачалі аказваць яму дапамогу. Таксама па гучнай сувязі запыталіся, ці ёсць на борце медыкі. Да выратавання мужчыны падключыліся два дактары, якія правялі пацярпеламу сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Першы пілот прыняў рашэнне пра экстраную пасадку ў Турцыі, каб на зямлі перадаць пасажыра ў лякарню. Але, на жаль, гэта не дапамагло.