Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 27 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    Выхавацелька дзіцячага садка збіла дзіця так, што бацькам давялося здымаць пабоі. Пра гэта жыхарка Мінска расказала ў сацсетцы Threads. Паводле жанчыны, новая выхавацелька збівала хлопчыка на вачах у іншых дзяцей і сілаю цягнула яго ў пакой для сну. Яна кажа, што супрацоўніцы дзіцячага садка не спадабалася, што хлопчык вельмі актыўны і жвавы. Таму яна пасля вуліцы цягнула яго за каптур у пакой для сну і біла. "Мама, я плакаў, і ў мяне трэсліся рукі", — перадае мінчанка словы дзіцяці. Яна сцвярджае, што сына білі галавой аб падлогу, а на шыі ў яго засталіся кровападцёкі.

  2. "Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю, якая імкнецца да сапраўднай незалежнасці". Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у адказ на віншаванне ад Святланы Ціханоўскай з Днём незалежнасці Украіны. "Не менш важна, каб Беларусь не была ўцягнутая ў жорсткую вайну Расіі і ў выніку стала дэмакратычнай, адкрытай і мірнай краінай", — падкрэсліў Зяленскі ў сваім адказе. Ён дадаў, што "Украіна ўдзячная тым беларусам, якія разам з украінскімі вайскоўцамі абараняюць нашу агульную свабоду".

  3. Удары па Wildberries і Ozon: што гэта азначае для беларускага бізнесу? Пра гэта і не толькі пагаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной. https://www.youtube.com/watch?v=dVoJodbLIJs

  4. “Губерня Беларусь”: як да нашай краіны ставяцца ў Расіі і пры чым тут мова? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным. https://www.youtube.com/watch?v=gxbxUF1nJHU

  5. edited

    Пры рэгістрацыі грамадзянскіх ініцыятываў іх заснавальнікаў будзе абавязкова правяраць КДБ. Такое новаўвядзенне пачне дзейнічаць у дачыненні да прыватных установаў і асацыяцый, піша @viasna96. Праваабаронцы разглядаюць такія змены як працяг "зачысткі" грамадзянскай супольнасці, якая пачалася з лета 2021 года.

  6. Колькі яшчэ чакаць The Witcher 4? Кампанія CD Projekt Red упершыню афіцыйна агучыла тэрміны выхаду відэагульні. Студыя разлічвае выпусціць новую буйную частку серыі ў 2028 годзе, аднак больш дакладная дата пакуль не называецца. Вядома, што The Witcher 4 стане першай часткай новай трылогіі. У CDPR разлічваюць выпусціць усе тры гульні на працягу шасці гадоў, таму рэліз у 2028 годзе запусціць наступную буйную сюжэтную сагу франшызы. Галоўнай гераіняй выступіць Цыры, змяніўшы на гэтай пасадзе Геральта.

  7. Якую жанчыну насамрэч хоча бачыць беларуская дзяржава і што праз гэта яна расказвае пра сябе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з даследчыцай медыя, улады і гендару Ірынай Сідорскай. https://www.youtube.com/watch?v=_5CsxLozlwg

  8. edited

    Ратавальнікі пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў гарах Кыргызстана. Апазнанне целаў будзе адбывацца толькі пасля таго, як іх спусцяць з гары. Група з трох альпіністаў знікла пасля ўзыходжання на пік Курумды ў Кыргызстане. У яе ўваходзілі беларусы 43-гадовы Максім Палянскі і 60-гадовы Мікалай Свірыдаў, а таксама 37-гадовы літовец Сяргей Рубцоў. 1 жніўня яны ўзышлі на пік, на сувязь апошні раз выйшлі 2 жніўня. 4 жніўня альпіністы мусілі прыбыць у базавы лагер, але там іх не дачакаліся. Амаль два тыдні іх шукалі з дапамогай дрона і верталёта. 16 жніўня на здымках удалося разгледзець, дзе знаходзяцца целы.

  9. edited

    6 гадоў таму адбыўся легендарны стрым @euroradio на Камароўскім рынку ў Мінску. 25 жніўня 2020 года там сабраліся прыхільнікі Лукашэнкі. Сярод іх была бабуля з Бабруйска, якая распавяла пра сына, што працаваў у Беларусі за грашы і быў вымушаны з'ехаць за мяжу. Але яны ўдвох усё адно падтрымліваюць Лукашэнку. Цалкам той стрым можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=3Rf0QAUn9-s

  10. На Гомельшчыне будуюць новы вайсковы палігон. Да яго пракладаюць чыгуначную ветку і асобную платформу, піша Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі. Чыгуначная ветка ад станцыі Якімаўка будзе працягласцю 1,24 км. Яна стане шляхам неагульнага карыстання. Гэтая ветка разлічаная на саставы да 60 вагонаў. Эшалон зможа цалкам прайсці на агароджаную тэрыторыю палігона, не займаючы шляхі на станцыі Якімаўка.

  11. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 12:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская 13:00 — гісторык Яўген Красулін 14:00 — эканамістка, навуковая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  12. 1,5 млн рублёў вылучаць на рамонт санаторыя "Белоруссия" ў акупаваным Крыме. Ён належыць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі. Грошы вылучаць са сродкаў бюджэту. Іх возьмуць з грошай, запланаваных на іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, на міжнародную дзейнасць і на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы.

  13. Калі Беларусь стала незалежнай і ў якую дату варта святкаваць? 27 ліпеня ці 25 жніўня? Ці можа ёсць іншая дата? Адказвае гісторык: https://euroradio.fm/kali-belarus-stala-nezalezhnay-i-u-yakuyu-datu-varta-svyatkavac-adkazvae-gistoryk З Беларусі — без VPN

  14. Беларускай незалежнасці — 35 гадоў. У гэты дзень, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла статус канстытуцыйнага закона. Падпісаная яна была 27 ліпеня 1990-га. І ў гэты дзень да 1996 года Беларусь святкавала Дзень незалежнасці. Пазней, у верасні, дзяржаўнымі сімваламі былі абвешчаны бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". А краіна афіцыйна пачала называцца Рэспубліка Беларусь.

  15. Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 24 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:04 Ці пачне Украіна біць па складах Вайлдберыс і Азон у Беларусі? 15:06 Навіны спорту 17:18 Ці варта беларусам разглядаць Польшчу як краіну для пераезду? 25:36 Навіны шоу-бізу 28:40 Качанава, Турчын ці адзін з сыноў — хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі?

  16. Хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі? Ацэньваем розныя варыянты з экспертамі і палітыкамі "Той, хто першы дабяжыць да крэсла": https://euroradio.fm/khto-mozha-stac-peraemnikam-lukashenki-acenvaem-roznyya-varyyanty-z-ekspertami-i-palitykami Спасылка, якая працуе без VPN

  17. "Беларускія генералы раптам сталі пацыфістамі". За дзень у Беларусь заляцела 12 расійскіх "Бандэроляў". У неба ўзнімаліся знішчальнікі, але інфармацыі пра тое, што ў іх нешта атрымалася збіць, няма. Пра што гэта кажа? Разважае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. Цалкам стрым з імі глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=mBO5IvhULcY

  18. Гісторыяй пра тое, што беларуская кампанія пастаўляе расійскаму войску медычныя сродкі, ужо нікога не здзівіш. Але калі гэтая кампанія — з эстонскім капіталам? Журналіст БРЦ пад выглядам валанцёра затэлефанаваў расійскаму дылеру — і нават змог атрымаць зніжку на прэпарат: https://euroradio.fm/belaruskaya-kampaniya-pastaulyae-medsrodki-rasiyskamu-voysku-brc Спасылка, якая працуе без VPN

  19. Лукашэнка ўвесь час з разумным выглядам разважае пра мір, але насамрэч зацікаўлены ў тым, каб вайна ва Украіне працягвалася як мага даўжэй? Такім меркаваннем у стрыме @euroradio падзяліўся прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар. І аргументаваў сваю пазіцыю. Цалкам свежы стрым з Уладзімірам Жыгарам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=TxT6skmGYHI

  20. У Беларусі з'явіўся новы медаль. Ён прысвечаны 30-годдзю Усебеларускага народнага сходу. І выглядае адпаведна.

  21. Older posts