Пакараць vs прабачыць: ад трансмежных рэпрэсій да канцэпцыі люстрацыі. Стрым з адвакатам Дзмітрыем Лепрэтарам Ніякіх сігналаў, што лукашэнкаўскі рэжым плануе зніжаць узровень рэпрэсій, няма. Наадварот, да пераследу ўнутры Беларусі дадаюцца трансмежныя рэпрэсіі — крымінальныя справы, міждзяржаўныя росшукі і завочныя суды, пазбаўленне пашпартоў і канфіскацыя маёмасці. І ў гэты час беларусы (найперш якраз за мяжой) разважаюць пра нацыянальны дыялог. Але адначасова і распрацоўваюць канцэпцыю люстрацыі. Ці час разважаць над прынцыпамі люстрацыі, калі магчымасці яе правесці сёння няма? Ці сапраўды ў распрацаванай канцэпцыі дамінуе прынцып “усіх на слупы”, як падае гэта прапаганда? Ці не час прапісаць нормы вяртання маёмасці, канфіскаванай рэжымам у палітычных апанентаў, і як гэты працэс можа выглядаць у беларускіх рэаліях? Распытваем пра гэта адваката Дзмітрыя Лепрэтара: https://www.youtube.com/watch?v=QPLb4m6rCuw