У адміністрацыі дзіцячага садка не чулі пра выпадак са збіццём свайго гадаванца. Пра гэта піша выданне @zerkalo_io, якое датэлефанавалася ва ўстанову. Прадстаўніца садка сцвярджае, што калектыў садка склаўся даўно і такіх гісторый там ніколі не было: "У нас калектыў склаўся, выхавацелі працуюць не першы год. І з боку ніводнага выхавацеля агрэсіі ніколі не было. Ніколі бацькі не скардзіліся на тое, што дзіцяці прычынілі нейкую шкоду".