Уночы ўкраінскія дроны ўдарылі па лагістычным хабе Wildberries у Катоўску Тамбоўскай вобласці РФ. Там пачаўся маштабны пажар: паводле расійскіх уладаў, плошча ўзгарання — больш за 100 тысяч квадратных метраў. Хаб у Катоўску — ужо восьмы з дзесяці найбуйнейшых складоў WB, чыя праца спыненыя праз атакі дронаў.