Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 18 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬

Ва Украіне зарэгістравалі законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў. Яго падаў сябра міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады "За дэмакратычную Беларусь" Аляксей Ганчарэнка. Калі такі закон прымуць, грамадзяне Беларусі, якія легальна ўязджаюць ва Украіну, змогуць атрымаць "інтэграцыйны" дазвол на жыхарства на тры гады. Гэты дазвол дасць права працаваць, займацца бізнесам і карыстацца сацыяльнай абаронай. Праз тры гады пражывання ва Украіне беларусы змогуць падаваць дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства. Яно будзе надавацца пасля праверкі з боку кампетэнтных органаў, а таксама здачы іспытаў на веданне ўкраінскай мовы і гісторыі краіны.

Views over time

05001K1.5K2K25 Aug 13:0111 Nov 21:341.8K25 Aug 13:01: 0 views11 Nov 21:34: 1,750 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Aug 2026, 13:010
11 Nov 2026, 21:341.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.