Новы гандлёвы цэнтр у Віцебску на месцы згарэлага ГЦ "Беларусь" пачнуць будаваць увесну 2027-га. Кіраваць ім будзе той самы віцебскі прадпрымальнік Віктар Вялюга, пры якім адбыўся пажар у снежні 2024 года, заўважыла "Віцебская Вясна". Падчас пажару з ГЦ былі эвакуяваныя каля 200 чалавек. Два дзясяткі пацярпелых былі шпіталізаваныя. Вялюгу пасля пажару затрымалі: афіцыйныя СМІ паказвалі яго ў кайданках. Яшчэ праз паўтара месяца яго судзілі, але не ў сувязі з пажарам, а за "распаўсюд экстрэмізму". Цяпер прадпрымальнік будзе кіраваць ужо новым гандлёвым цэнтрам.