Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 18 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬

Новая частка кампутарнай гульні з серыі "Вядзьмар" не будзе агучаная па-руску. "У сувязі з нашым рашэннем спыніць супрацоўніцтва з падатковымі рэзідэнтамі Расіі і Беларусі з сакавіка 2022 года, у дадатку "Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне — Балады мінулага" не будзе расійскай агучкі", — паведамляе афіцыйны акаўнт распрацоўшчыка гульні CD PROJEKT RED у сацсетцы X. Там дадаюць, што пры запуску дадатку гук аўтаматычна пераключыцца на польскую мову. Расійская агучка застанецца толькі ў асноўнай гульні і яе першых двух дапаўненнях. Рашэнне выклікала хвалю хэйту з боку расійскамоўных гульцоў. А вось у беларускіх фанатаў "Вядзьмара" свая пазіцыя: "Хочаце нашкодзіць Лукашэнку? Выпусціце беларускую агучку!"

Views over time

05001K1.5K26 Aug 06:4211 Nov 21:341.5K26 Aug 06:42: 0 views11 Nov 21:34: 1,490 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Aug 2026, 06:420
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.