Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
  1. Дворнікаў у Віцебску завабліваюць на працу абяцаннем кватэраў. Як заўважыла "Віцебская Вясна", у пералік тых, каго лічаць першачарговымі атрымальнікамі арэднага жылля, дадалі прадстаўнікоў яшчэ некалькіх "запатрабаваных пасадаў". Гэта майстар па арганізацыі эксплуатацыі і рамонту жыллёвага фонду, наладчык кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, рабочы па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў, слесар-сантэхнік, трактарыст, фельчар.

  2. Чаму Лукашэнка забараніў развітанне з Мікалаем Казекам у Мінску? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае экспертка па пытаннях рэлігій Наталля Васілевіч. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=HI41ecYB5BQ

  3. Павел Латушка публічна звярнуўся да тэнісісткі Арыны Сабаленка. Палітык заклікае яе выкарыстаць свой сацыяльны капітал для вызвалення палітвязняў. Латушка заяўляе, што не прымае Арыну Сабаленка, хаця яна і дасягнула вяршыняў у тэнісе: Але я не прымаю яе, як і многія беларусы — дастаткова, напрыклад, паглядзець на колькасць дызлайкаў пад артыкуламі пра яе ў "Зеркале". І лічу важным данесці чаму: яна адмаўляецца прызнаваць той кашмар, які адбываецца ў краіне, не асуджае агрэсію супраць суседняй краіны. Яна як тытулаваная сусветная спартоўка можа звярнуцца да Лукашэнкі і сказаць: "Вызваліце ўсіх жанчын-палітзняволеных, якія сядзяць у турмах". Арына, табе ж за гэта нічога не будзе. Ты можаш гэта зрабіць. Зрабі гэта. І беларусы цябе ацэняць.

  4. Работнік Свята-Елісавецінскага манастыра пайшоў на вайну супраць Украіны. Чаму гэта адбываецца? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае экспертка па пытаннях рэлігій Наталля Васілевіч. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=HI41ecYB5BQ

  5. Масавыя праверкі работнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода скончыліся нічым. Як даведалася выданне @flagshtok, крымінальныя справы вырашылі не пачынаць. Выявілася, што пры ўмове прыцягнення да адказнасці ўсіх падазраваных на НПЗ з'явіцца дэфіцыт кваліфікаванага персаналу. У чэрвені паведамлялася, што на прадпрыемства прыйшлі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Яны цікавіліся замежнымі камандзіроўкамі работнікаў. Пад падазрэннем сілавікоў тады аказаліся каля 400 работнікаў завода, якія ездзілі ў камандзіроўкі за мяжу цягам апошніх гадоў. Іх падазравалі ў неапраўданай растраце сродкаў прадпрыемства.

  6. "Рэклама" навучання ад Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта... Пра гэта і не толькі глядзіце на YouTube у праграме "Крынж тыдня": https://www.youtube.com/watch?v=kYhID2AB1Y0

  7. На тэрыторыі БМЗ у Жлобіне ўпаў і выбухнуў беспілотнік. Пра гэта паведамляе выданне @flagshtok Пры падзенні адбылася дэтанацыя баявой часткі. Гук выбуху чулі ў суседніх мікрараёнах. Паводле інфармацыі выдання, была перакрытая вуліца Прамысловая на пад'ездзе да прадпрыемства. Пацярпелых, на шчасце, не было.

  8. Долар па 3 рублі: бегчы ў абменнікі ўжо запозна ці яшчэ паспяваем? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. https://www.youtube.com/watch?v=YaeAbcb1LDs

  9. “Рускі свет” з дастаўкай на дом: у чым яго небяспека і хто на яго працуе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч. https://www.youtube.com/watch?v=XPfvMGUhq-8

  10. Чым адметная сітуацыя з “псеўдарэлігійнымі структурамі” ў Беларусі і чым ад секты адрозніваецца сённяшняя Беларуская праваслаўнай царква Маскоўскага патрыярхату? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч. https://www.youtube.com/watch?v=HI41ecYB5BQ

  11. На "Беларуськаліі" загінуў рабочы. Трагедыя здарылася ў панядзелак. Падчас агляду горных выпрацовак лавы ў выніку абрушэння парод атрымаў траўму горны майстар Дзмітрый Пятровіч. Мужчыну даставілі ў шпіталь, дзе ён сканаў. Загінуламу работніку было 49 гадоў.

  12. Расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па пасёлку Печанегі на Харкаўшчыне. Паводле папярэдняй інфармацыі, там загінулі 10 чалавек, а траўмы атрымалі 17. Уладзімір Зяленскі паведаміў, што расійскі ўдар быў нанесены па людным скрыжаванні ў Печанегах. Там размяшчаюцца пошта і крамы, а вакол — толькі жылыя дамы.

  13. У праўладны "Беларускі саюз жанчын" хочуць пачаць прымаць мужчын. Гаворка пра гэта зайшла падчас сустрэчы кіраўніцтва арганізацыі з фіналісткамі конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын "Краса Беларусі". Старшыня Кармянскай раённай арганізацыі БСЖ, шматдзетная маці Вольга Сафроненка пахвалілася, быццам у раёне так шмат першасных арганізацый Саюза, што мужчыны зайздросцяць. Кіраўніца БСЖ, дырэктарка тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Вольга Шпілеўская ў адказ на гэта сказала, што Саюз жанчын, імаверна, зменіць статут: Гэта вельмі добра, таму што мужчынская дапамога жанчынам патрэбна і важная. Мы ўжо казалі пра тое, што трэба ў наш Статут унесці змены, каб у БСЖ можна было прымаць і мужчын.

  14. Мікалай Статкевіч заклікае спыніць раскол паміж тымі беларусамі, якія пакінулі радзіму, і тымі, хто застаўся. Ён называе трагедыяй тое, што пяць гадоў таму ў выніку рэпрэсій, запалохвання, публічных інфармацыйных кампаній Беларусь пакінула паўмільёна чалавек: Улічваючы якасць гэтых выгнаных з Беларусі людзей, сярэдні ўзровень іх адукацыі ды актыўнасць, эканоміцы нашай краіны, перспектывам яе развіцця нанесена каласальная шкода. На думку Статкевіча, такая "зачыстка" была звязаная з падрыхтоўкаю да поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

  15. У МНС Кыргызстана абвяргаюць звесткі пра знойдзеныя целы зніклых альпіністаў на піку Курумды. Раней пра гэта паведамілі члены выратавальнай групы ў сацсетках. У ведамстве кажуць, што 16 жніўня падчас пошукавых работ быў знойдзены абутак альпіністаў. Раней былі знойдзеныя іх заплечнік, спальны мяшок ды іншыя асабістыя рэчы. Цяпер пошукі зніклых прыпыненыя праз складаныя ўмовы і небяспеку ад раставання лёду на вяршыні. Наступны этап пошукавай аперацыі плануецца правесці пры канцы жніўня або ў верасні. Група альпіністаў з трох чалавек знікла на пачатку жніўня . У ёй былі два беларусы — 43-гадовы Максім Палянскі і 60-гадовы Мікалай Свірыдаў, а таксама 37-гадовы Сяргей Рубцоў з Літвы.

  16. edited

    Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 13:00 — экспертка па пытаннях рэлігій Наталля Васілевіч 14:00 — журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч 15:00 — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  17. Латвія не адмаўляецца ад ідэі поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю. Пра гэта прэзідэнт краіны Эдгар Рынкевіч казаў 17 жніўня падчас наведання латвійска-беларускай мяжы. Паводле яго, пункт пропуску "Патэрніекі" на беларускай мяжы Латвія можа закрыць у любы момант: Пры неабходнасці любое рашэнне будзе прымацца на ўзроўні Рады нацыянальнай бяспекі ці ўрада. Скаргі ў такім выпадку трэба адрасаваць у Мінск і тым, хто праводзіць гэтую гібрыдную аперацыю супраць Латвіі. Таму мы пакідаем гэтае пытанне адкрытым.

  18. Ноччу Маскву і вобласць атакавалі сотні дронаў. Паводле звестак афіцыйных уладаў, у напрамку Маскоўскага рэгіёну ляцелі 600 беспілотнікаў, 201 з іх збілі. Губернатар рэгіёну пацвердзіў прылёт беспілотніка ў склад Wildberries.

  19. Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 17 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:30 Хто ён — палітычны лідар у 2026-м? Адказ Віктару Бабарыку 15:22 Навіны спорту 17:53 Інфляцыя ў Польшчы — чаму так пераймаюцца прапагандысты 27:07 Навіны шоу-бізу 30:23 “Мы не суагрэсары”: што стаіць за зменай рыторыкі Лукашэнкі?

  20. У якім стане адносіны Мінска і Кіева? Ці будзе вайна паміж краінамі? На гэтыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=wMXWZihcGqY

  21. Older posts