Павел Латушка публічна звярнуўся да тэнісісткі Арыны Сабаленка. Палітык заклікае яе выкарыстаць свой сацыяльны капітал для вызвалення палітвязняў. Латушка заяўляе, што не прымае Арыну Сабаленка, хаця яна і дасягнула вяршыняў у тэнісе: Але я не прымаю яе, як і многія беларусы — дастаткова, напрыклад, паглядзець на колькасць дызлайкаў пад артыкуламі пра яе ў "Зеркале". І лічу важным данесці чаму: яна адмаўляецца прызнаваць той кашмар, які адбываецца ў краіне, не асуджае агрэсію супраць суседняй краіны. Яна як тытулаваная сусветная спартоўка можа звярнуцца да Лукашэнкі і сказаць: "Вызваліце ўсіх жанчын-палітзняволеных, якія сядзяць у турмах". Арына, табе ж за гэта нічога не будзе. Ты можаш гэта зрабіць. Зрабі гэта. І беларусы цябе ацэняць.