Лукашэнка заявіў, што Беларусь — не краіна суагрэсар, хаця раней казаў інакш. Чаму так змянілася рыторыка? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=wMXWZihcGqY
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
У беларускіх крамах прадаюцца паштовыя скрыні з... двухгаловым арлом. Беларусь — цяпер частка Расіі? Пра гэта і не толькі глядзіце на YouTube у праграме "Крынж тыдня": https://www.youtube.com/watch?v=kYhID2AB1Y0
-
Іпатэка пад 1% у першыя два гады. Што важна разумець беларусам перад тым, як яго браць? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае журналістка Вольга Лойка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=cDZs6ammx6w
-
NATO рыхтуецца да магчымага нападу Расіі на краіны Балтыі. Альянс, як піша выданне BILD, распрацаваў тры варыянты дзеянняў — калі расійскія войскі атакуюць Эстонію, Латвію ці Літву. Трымаць гэтыя планы ў сакрэце NATO не плануе. Вайскоўцы мяркуюць, што агучванне такіх планаў дапаможа стрымаць агрэсію.
-
Ці ёсць у Віктара Бабарыкі палітычны капітал? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае гендарная даследчыца Ірына Сідорская. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=dtW5mhJf7pY
-
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новы спосаб абараніцца ад тэлефанаванняў з замежных нумароў. Як заўважыла выданне @flagshtok, апошнім часам пры спробе звязацца з якой-небудзь адміністрацыяй раёна, выканкамам ды іншымі ўстановамі выклікі пераадрасоўваюцца. Хутчэй за ўсё такім спосабам чыноўнікі хочуць абараніцца ад незалежных журналістаў, якія працуюць з-за мяжы. Не маючы магчымасці атрымаць інфармацыю афіцыйна, журналісты тэлефанавалі ў дзяржустановы як звычайныя грамадзяне.
-
Пад рэпрэсіі па "справе ЕГУ" трапілі мінімум 175 чалавек. Аднак рэальная лічба можа быць большай, адзначаюць у праваабарончым цэнтры "Вясна". Увесну беларускія ўлады прызналі ЕГУ, размешчаны ў Вільні, "экстрэмісцкай арганізацыяй". Пасля гэтага сілавікі пачалі масавую крымінальную справу за "садейнічанне і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". Паведамлялася, што па гэтай справе праходзяць нават людзі, якія скончылі навучанне ў ЕГУ дзесяць гадоў таму.
-
Да каго найперш былі скіраваны словы Лукашэнкі пра жаданне міру і ці павераць яму ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік @radiosvaboda Валерый Карбалевіч. https://www.youtube.com/watch?v=wMXWZihcGqY
-
Ці сапраўды ў Польшчы так усё жахліва з эканомікай і дабрабытам? З лукашэнкаўкай прапагандай і іншымі тэмамі разбіраемсяў эфіры @euroradio разам з палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка. https://www.youtube.com/watch?v=cDZs6ammx6w
-
BelPol выявіў новую схему абыходу санкцый заводам "Планар". Прадпрыемства купляе абсталяванне праз фірму-"пракладку". "Планар" трапіў пад міжнародныя санкцыі за працу на расійскі ваенна-прамысловы комплекс.
-
“Калі я вам патрэбны, то прыходзьце!”: якое лідарства прапануе Вiктар Бабарыка? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай. https://www.youtube.com/watch?v=dtW5mhJf7pY
-
У Варшаве на беларуса напалі з нацыянальных матываў. Пра гэта віцяблянін Сяргей сам напісаў у Фэйсбуку. Беларус падаў заяву ў паліцыю. У каментарах да допіса яму гэта раілі неадкладна зрабіць не толькі нашыя суайчыннікі, але і палякі, некаторыя прапанавалі юрыдычную дапамогу. Сябры пішуць, што Сяргей — памяркоўны і бесканфліктны чалавек. У беларускім асяродку яго ведаюць як выдатнага майстра па рамонце камп'ютарнай тэхнікі.
-
Збіты ў Латвіі дрон прыляцеў з Беларусі. Пра гэта піша LSM са спасылкай на міністра абароны Латвіі Райвіса Мелніса. У пятніцу беспілотнік збілі пры дапамозе знішчальніка NATO. У Латвіі назвалі гэта "эфектыўным, але дарагім рашэннем".
-
Летась у Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12 499 беларускіх грамадзян. Пры гэтым 2618 з іх, або 20,9%, працавалі па дэфіцытных для краіны спецыяльнасцях. Пра гэта піша выданне "Позірк", спасылаючыся на адказ урада ФРГ на запыт фракцыі апазіцыйнай партыі "Левыя" ў Бундэстагу. Партыя цікавілася замежнымі рабочымі, занятымі ў сферах з надахопам персаналу.
-
Вялікі велазаезд прайшоў пад Салігорскам. "Беларуськалій" дазволіў тром тысячам раварыстам пракаціцца па тэрыконах. Аднак не ўсе справіліся з кіраваннем на незнаёмай трасе. У выніку мясцовае прыёмнае аддзяленне было забіта аматарамі хуткай язды.
-
35-гадовы мужчына загінуў пад грузавым цягніком недалёка ад Батумі. Паводле звестак грузінскіх СМІ, якія перадае выданне @zerkalo_io, загінулы быў з Беларусі. Трагедыя адбылася ўдзень 16 жніўня. Мужчына трапіў пад грузавы цягнік і загінуў на месцы. Папярэдняе здарэнне з беларусамі ў Грузіі адбылося 12 жніўня. Мікрааўтобус з 19 грамадзянамі Беларусі зваліўся з дарогі, чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 15 атрымалі траўмы. Кіроўцу мікрааўтобуса затрымалі, пачалі крымінальную справу.
-
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак. 12:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская 13:00 — журналістка Вольга Лойка 14:00 — палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
-
У Чарнобыльскай зоне — пажар, вецер дзьме ў бок Беларусі. Яго паказалі сэрвісы касмічных здымкаў — за 9 кіламетраў ад саркафага і за 6 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны і Беларусі.
-
edited
У гарах Кыргызстана выявілі целы загінулых людзей. Гэта могуць быць зніклыя альпіністы — два беларусы і адзін грамадзянін Літвы. Беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў на пачатку жніўня ўзышлі на пік Курумды. Аднак у базавы лагер яны не спусціліся і ўвогуле перасталі выходзіць на сувязь. Іх шукалі больш за тыдзень.
-
Тэксты @euroradio гэтага тыдня. Выбaр рэдaкцыі: 1. Уявіце, што канферэнцыя “Новая Беларусь” — гэта бар. Рэпартаж 2. Ад сонечнага Уэльса да ўласнага агарода. Як бавіліся летам беларускія прапагандысты 3. Беларускай нацыі вельмі дапамагла Расійская імперыя. Што пішуць у метадычках Мінадукацыі? 4. Пра што сведчыць маўчанне ўладаў па сыходзе знакавых беларусаў? 5. Зміцер Дзядзенка выдае кнігу вершаў "#Каб не ср@лі галубы". Чытайце ўрывак
- Older posts