Расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па пасёлку Печанегі на Харкаўшчыне. Паводле папярэдняй інфармацыі, там загінулі 10 чалавек, а траўмы атрымалі 17. Уладзімір Зяленскі паведаміў, што расійскі ўдар быў нанесены па людным скрыжаванні ў Печанегах. Там размяшчаюцца пошта і крамы, а вакол — толькі жылыя дамы.