Латвія не адмаўляецца ад ідэі поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю. Пра гэта прэзідэнт краіны Эдгар Рынкевіч казаў 17 жніўня падчас наведання латвійска-беларускай мяжы. Паводле яго, пункт пропуску "Патэрніекі" на беларускай мяжы Латвія можа закрыць у любы момант: Пры неабходнасці любое рашэнне будзе прымацца на ўзроўні Рады нацыянальнай бяспекі ці ўрада. Скаргі ў такім выпадку трэба адрасаваць у Мінск і тым, хто праводзіць гэтую гібрыдную аперацыю супраць Латвіі. Таму мы пакідаем гэтае пытанне адкрытым.