На "Беларуськаліі" загінуў рабочы. Трагедыя здарылася ў панядзелак. Падчас агляду горных выпрацовак лавы ў выніку абрушэння парод атрымаў траўму горны майстар Дзмітрый Пятровіч. Мужчыну даставілі ў шпіталь, дзе ён сканаў. Загінуламу работніку было 49 гадоў.