Дворнікаў у Віцебску завабліваюць на працу абяцаннем кватэраў. Як заўважыла "Віцебская Вясна", у пералік тых, каго лічаць першачарговымі атрымальнікамі арэднага жылля, дадалі прадстаўнікоў яшчэ некалькіх "запатрабаваных пасадаў". Гэта майстар па арганізацыі эксплуатацыі і рамонту жыллёвага фонду, наладчык кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, рабочы па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў, слесар-сантэхнік, трактарыст, фельчар.