У МНС Кыргызстана абвяргаюць звесткі пра знойдзеныя целы зніклых альпіністаў на піку Курумды. Раней пра гэта паведамілі члены выратавальнай групы ў сацсетках. У ведамстве кажуць, што 16 жніўня падчас пошукавых работ быў знойдзены абутак альпіністаў. Раней былі знойдзеныя іх заплечнік, спальны мяшок ды іншыя асабістыя рэчы. Цяпер пошукі зніклых прыпыненыя праз складаныя ўмовы і небяспеку ад раставання лёду на вяршыні. Наступны этап пошукавай аперацыі плануецца правесці пры канцы жніўня або ў верасні. Група альпіністаў з трох чалавек знікла на пачатку жніўня . У ёй былі два беларусы — 43-гадовы Максім Палянскі і 60-гадовы Мікалай Свірыдаў, а таксама 37-гадовы Сяргей Рубцоў з Літвы.