У праўладны "Беларускі саюз жанчын" хочуць пачаць прымаць мужчын. Гаворка пра гэта зайшла падчас сустрэчы кіраўніцтва арганізацыі з фіналісткамі конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын "Краса Беларусі". Старшыня Кармянскай раённай арганізацыі БСЖ, шматдзетная маці Вольга Сафроненка пахвалілася, быццам у раёне так шмат першасных арганізацый Саюза, што мужчыны зайздросцяць. Кіраўніца БСЖ, дырэктарка тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Вольга Шпілеўская ў адказ на гэта сказала, што Саюз жанчын, імаверна, зменіць статут: Гэта вельмі добра, таму што мужчынская дапамога жанчынам патрэбна і важная. Мы ўжо казалі пра тое, што трэба ў наш Статут унесці змены, каб у БСЖ можна было прымаць і мужчын.