Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 22 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
edited
Вызвалены Андрэй Аляксандраў – беларускі журналіст і медыяменеджар
Ён з 2015 па 2018 год быў намеснікам дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, пасля 2018-га працаваў там медыякансультантам.
Андрэя Аляксандрава затрымалі 12 студзеня 2021 года разам з партнёркай Ірынай Злобінай. Іх абаіх змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, а пазней Андрэя перавялі ў СІЗА-1. Паводле афіцыйнай заявы МУС, пара падазравалася ў фінансаванні пратэснай дзейнасці, у тым ліку аплаце штрафаў і кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне ў ізалятарах. МУС сцвярджала, што Аляксандраў аплаціў 250 штрафаў, атрымліваючы спісы і сродкі ад фонду BY_help.
У чэрвені 2021 года супраць Аляксандрава было выстаўленае новае абвінавачанне – у здрадзе дзяржаве. У жніўні Следчы камітэт дадаў абвінавачанне ў ухіленні ад падаткаў.
У красавіку 2022 года справу супраць Аляксандрава, Злобінай, Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Наважылава, якія праходзілі па «справе БелаПАН» перадалі ў суд. Андрэя абвінавацілі па чатырох артыкулах: за арганізацыю групавыхдзеянняў, што парушаюць грамадскі парадк, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, здраду дзяржаве і ўхіленні ад сплаты падаткаў. 1 верасня 2022 года ён і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА-1.
Судовы працэс па «справе БелаПАН» доўжыўся чатыры месяцы і завяршыўся 6 кастрычніка 2022 года. Андрэю Аляксандраву прысудзілі 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у тысячу базавых велічынь (32 тысячы рублёў).
У канцы кастрычніка 2022 года яго перавялі ў віцебскі СІЗА-2, а пасля разгляду апеляцыі 6 студзеня 2023 года, якая не змяніла прысуду, этапавалі ў наваполацкую ПК № 1. 20 студзеня МУС уключыла Аляксандрава ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
edited
Вызвалены таксама Дзмітрый Наважылаў – былы дырэктар незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН
У 1990-я гады Наважылаў разам з Паўлам Шараметам працаваў карэспандэнтам ОРТ у Беларусі, пазней быў кіраўніком карпункта расейскага «Першага канала». Пачынаючы з 2015 года працаваў у БелаПАН. У жніўні 2018 года, пасля смерці заснавальніка агенцтва Алеся Ліпая, стаў выканаўцам абавязкаў, а пасля – гендырэктарам БелаПАН.
Дзмітрыя Наважылава затрымалі 18 жніўня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Першапачаткова яго падазравалі ў арганізацыі і ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Пазней абвінавачанне змянілі на ўхіленне ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК), а ў лістападзе 2021 года яго разам з Ірынай Леўшынай абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
У красавіку 2022 года справу супраць Наважылава, а таксама Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Ірыны Леўшынай перадалі ў суд. Дзмітрыю выставілі абвінавачанні паводле двух артыкулаў: за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні і ўхіленне ад выплаты падаткаў.
Судовы працэс па «справе БелаПАН» доўжыўся чатыры месяцы і завяршыўся 6 кастрычніка 2022 года. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў Дзмітрыю Наважылаву 6 гадоў калоніі і штраф у памеры 700 базавых велічынь (22 400 рублёў). У канцы кастрычніка яго перавялі ў віцебскі СІЗА-2, а пасля разгляду апеляцыі 6 студзеня 2023 года, якая не змяніла прысуд, этапавалі ў ПК № 3 у Віцьбе. 20 студзеня МУС уключыла Наважылава ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
edited
Сярод вызваленых сёння вязняў асуджаная па «справе БелаПАН» Ірына Злобіна
Ірына Злобіна – выпускніца факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, займалася малым бізнесам: вырошчваннем кветак і вытворчасцю сувеніраў.
12 студзеня 2021 года яе затрымалі супрацоўнікі МУС разам з партнёрам – медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым. Паводле афіцыйнай версіі, пара падазравалася ў фінансаванні пратэснай дзейнасці, у тым ліку аплаце штрафаў і кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне ў ізалятарах. МУС сцвярджала, што Аляксандраў аплаціў 250 штрафаў, атрымліваючы спісы і сродкі ад фонду BY_help.
У красавіку 2022 года справу супраць Ірыны Злобінай, Андрэя Аляксандрава, а таксама Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Наважылава перадалі ў суд. Усе яны праходзілі па «справе БелаПАН», які 1 лістапада 2021 года прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Ірыну абвінавацілі па двух артыкулах: за арганізацыю групавых дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, і за здраду дзяржаве.
1 верасня 2022 года Ірына і Андрэй ажаніліся ў СІЗА-1.
Судовы працэс па «справе БелаПАН» доўжыўся чатыры месяцы і завяршыўся 6 кастрычніка: Ірыну Злобіну асудзілі на 9 гадоў калоніі і прызначылі штраф у 800 базавых велічынь (25 600 рублёў).
У канцы кастрычніка 2022 года Ірыну перавялі ў гомельскі СІЗА-3, а пасля разгляду апеляцыі 6 студзеня 2023 года, якая не змяніла прысуд, этапавалі ў жаночую калонію № 4 у Гомлі. 20 студзеня МУС уключыла Злобіну ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
На волі Людміла Чэкіна – былая генеральная дырэктарка TUT.BY
У 2008 пачала працаваць у кампаніі «Надзейныя сістэмы» па рэкамендацыі Юрыя Зісера. У 2017 годзе стала генеральнай дырэктаркай TUT.by.
Людмілу затрымалі 18 траўня 2021 года паводле крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да партала TUT.by за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
17 сакавіка 2023 года Менскі гарадскі суд вынес Людміле Чэкінай прысуд. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, што было абгрунтавана наяўнасцю «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у справе. У выніку Людмілу Чэкіну абвінавацілі паводле трох артыкулаў – ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, распальванне варожасці і кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, праз СМІ.
У выніку Людміла была асуджаная на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суд прызначыў ёй штраф у памеры тысячы базавых велічынь, што на той момант складала 37 тысячаў беларускіх рублёў (або каля 8800 долараў).
Апеляцыя, разгледжаная Вярхоўным судом 31 ліпеня 2023 года, не змяніла рашэння – прысуд застаўся ў сіле. У жніўні Людмілу перавялі з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 4 у Гомлі, а МУС уключыла яе ў «экстрэмісцкі спіс».
edited
Павал Белавус на волі!
Павал Белавус — культурніцкі менеджар, заснавальнік «Арт Сядзібы» і Symbal.by, адзін з арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР у 2018 годзе.
Яго затрымалі ў лістападзе 2021 года. У 2023-м Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі і штраф за абвінавачанні ў арганізацыі масавых дзеянняў, закліках, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, стварэнні экстрэмісцкага фармавання і здрадзе дзяржаве.
На волі яго чакалі жонка і двое дзяцей.
edited
❗️Апублікаванае фота вызваленых палітвязняў
Сярод вызваленых бачныя:
Павал Белавус
Людміла Чэкіна
Зміцер Колас
Ірына Злобіна
Андрэй Аляксандраў
Яна Пінчук
Дзяніс Сальмановіч
Дзмітрый Наважылаў
Алена Лазарчык
Яўген Бурло
Святлана Якубовіч
Яўген Юшкевіч
Зміцер Галавач
Настасся Лазарэнка
Алесь Чумакоў
Павел Петручэня
Кірыл Пазняк
Вольга Строева
Андрэй Цалюк
Андрэй Ярэмчык
Дзмітрый Галавач
Ілля Верамееў
Кірыл Гняздзілаў
Сяргей Рабцаў
edited
◾️ Як перажываюць смерць блізкіх тыя, хто не можа вярнуцца ў Беларусь?
Акрамя відавочных праблемаў з інтэграцыяй і дакументамі беларусы замежжа, якія вымушана з'ехалі з Радзімы, маюць яшчэ адно перажыванне. Гэта немагчымасць развітацца з памерлымі блізкімі, якія засталіся ў Беларусі. І гэта не толькі асабістая трагедыя, а сапраўдная сацыяльная рана, якая закранае многіх.
З гэтай прычыны ў Познані паўстала выстава «Пахаванне.MP4. Страта і жалоба ў палітычнай эміграцыі», якае падымае гэтае балючае пытанне.
📌 Якія гісторыі распавядае выстава, і як аблегчыць перажыванне страты на адлегласці – чытайце ў нашым матэрыяле
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
🇺🇸 Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 палітвязняў у абмен на санкцыі
Паводле спецпасланніка Донлада Трампа, ЗША зніме санкцыі з двух кампаніяў: «Лакафарба» і «Беллесбумпрам».
Коўл назваў такі вынік «вялікімі прагрэсам» і сказаў, што перамовы працягнуцца.
edited
❗️«Вясна»: пачалося вызваленне палітвязняў
Паводле праваабаронцаў учора ўвечары сваякі некаторых зняволеных даведаліся, што ўжо сёння раніцай змогуць забраць сваіх блізкіх з калоніяў.
Гэта хваля вызвалення адбываецца пасля ўчорашніх перамоваў амерыканскай дэлегацыі з Лукашэнкам.
edited
⛰ Пошукі беларускага альпініста Мікалая Свірыдава ў гарах Кыргызстану спынілі
Ратавальнікі чатыры дні абследавалі схіл піка Курумды, але знайсці яго не ўдалося. Былі выяўленыя толькі красоўка і намёт:
Мы аднавілі месца на грэбені, адкуль, як мяркуецца, адбыўся зрыў. Цяпер вядома, дзе ўсё пачалося. Мікалая на здымках няма. Мяркуючы па рэльефе і па тым, як у гэтым кулуары сходзяць лавіны, з вялікай верагоднасцю ён пахаваны пад лавіннымі наносамі альбо знаходзіцца ў расколінах ніжэй па схіле. Ні таго, ні другога з паветра не відаць.
Мікалай застаецца на Курумды.
– пішуць на сайце, прысвечаным пошуку.
Раней падчас пошукаў знайшлі целы двух іншых альпіністаў з групы — беларуса Максіма Палянскага і грамадзяніна Літвы Сяргея Рубцова.
Пошукі Мікалая аднаўляць не плануюць.
edited
👆🏻Адкрыта крытыкавалі Лукашэнку — а потым зніклі
Роўна 27 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у Менску зніклі былы старшыня ЦВК і апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі.
Іх знікненне звязваюць з дзейнасцю сілавых структур і топ-чыноўнікаў таго часу і з самім Лукашэнкам.
edited
🫡 Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам і былым палітвязням Ціханам «Францам» Клюкачам
Ён загінуў яшчэ 9 траўня 2026 года на Ліманскім кірунку падчас баявога задання.
13 верасня пабрацімы з 60-й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе развітанне з Францам. Ціхан – герой і светлы воін украінскай ды беларускай нацыяў. Таму пад скляпеннямі развітання гучалі Малітва ўкраінскага нацыяналіста і Зарок беларускага ваяра, гімн Украіны і святая «Пагоня»
— піша пра ягонае пахаванне БДК.
Ціхан Клюкач правёў 1.5 года ў калоніі агульнага рэжыму па палітычным артыкуле. А выйшаўшы вясною 2022 году, з'ехаў ва Украіну, дзе далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў.
📌 Перамовы паміж Менскам і Вашынгтонам ідуць цяжка, бо беларускі бок выстаўляе занадта высокія патрабаванні
На думку палітычнага аглядальніка Віталя Цыганкова, улады гатовыя вызваляць асобных палітвязняў, але не спыняць рэпрэсіі цалкам.
Галоўная прычына – страх перад паўтарэннем падзеяў 2020 года і нежаданне «размарожваць» грамадства.
«Прыходзіцца гаварыць з дыктатарамі. Даводзіцца вызваляць людзей. Нам галоўнае – вынік», – падсумаваў аглядальнік.
🤯 Верталёт навін разбіўся падчас рэпартажу пра аварыю
У прыгарадзе Лос-Анджэлесу верталёт тэлеканала NBC4, які вёў здымку з месца ДТЗ, раптоўна ўпаў і загарэўся.
У выніку катастрофы загінулі тры чалавекі, яшчэ адзін атрымаў траўмы.
Паводле паведамленняў амерыканскіх медыя, верталёт быў абсталяваны для жывых трансляцыяў і працаваў на месцы аварыі з удзелам аўтобуса і пазадарожніка.
🏦 Ці адкрыюць беларусу рахунак у польскім банку без карты побыту? А з польскім падарожным дакументам? І ці можна атрымаць крэдыт?
«Белсат» наўпрост звярнуўся да найбуйнейшых банкаў Польшчы і высветліў, што адказы могуць кардынальна адрознівацца нават пры падобных абставінах.
Адны банкі прымаюць візу D, іншыя патрабуюць ВНЖ, а некаторыя разглядаюць кожны выпадак асобна.
📌 Сабралі ў адным матэрыяле адказы банкаў на найбольш частыя пытанні беларусаў у Польшчы:
Чытайце на старонцы
Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
edited
Пасля ранішняга абстрэлу ў небе над украінскай сталіцай узняўся вялізны слуп дыму, які бачны з розных раёнаў гораду
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Спецпасланнік Трампа Джон Коўл у Менску
Гатовы да «вялікай угоды», але павінна быць «выгадна».
🔸 Чальца амерыканскай дэлегацыі, які прыехаў у Беларусь, затрымлівалі ў Менску ў 2000 годзе
Падчас сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй Лукашэнка, убачыўшы новага чальца Крыстафера Паніку, павітаў яго словамі: «О, старыя знаёмыя».
🔸 Вызваленне палітвязняў можа выглядаць як прыкмета адлігі. Але ці сапраўды яна пачалася?
Публіцыстка Аксана Колб прапануе глядзець не на колькасць вызваленых, а на тое, што адбываецца з самой сістэмай рэпрэсіяў.
#штопачытаць
☝️Музей Вольнай Беларусі далучыцца да Warsaw Gallery Weekend з праектам беларускага мастака
Гэта адна з найбольш прыкметных падзеяў сучаснага мастацтва ў Польшчы. У праграме WGW+ музей прэзентуе персанальны праект беларускага мастака Аляксандра Адамава hyperMother. Shared Breathing, паведамляе прэс-служба ўстановы.
У цэнтры праекту – сучаснае пытанне: што адбываецца, калі сістэма, створаная для нашага камфорту і клопату, пачынае сама пастанаўляць, што для нас лепш? Спачатку такая сістэма выглядае як вызваленне. Яна сама заўважае стомленасць, прапануе адпачынак і бярэ частку адказнасці на сябе. Але разам з гэтым узнікае галоўнае пытанне праекту: дзе заканчваецца клопат і пачынаецца кантроль?
18 верасня а 14:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца перформанс Аляксандра Адамава Preliminary Procedure: Calibration of Denial, які таксама ўключаны ў афіцыйную праграму Warsaw Gallery Weekend. ☝️
▶️Дыпламата «на расцяжку» ды ў аўтазак? Было і такое. Расказваем новыя падрабязнасці затрымання Крыстафэра Паніко ў Менску
Чалец амерыканскай дэлегацыі, які цяпер прыехаў у Беларусь разам з Джонам Коўлам, спазнаў лукашэнкаўскае «часам не да законаў» на ўласнай скуры.
☝🏻Як менавіта яго затрымлівалі ў 2000 годзе і чым скончылася гэтая гісторыя, глядзіце ў нашым відэа.
🤷♂️ Краў вароты, хаваўся ад міліцыі і пайшоў ваяваць супраць Украіны
Гэта 55-гадовы ўраджэнец Бабруйску Леанід Логвін, якога ў Беларусі амаль 20 гадоў таму аб'яўлялі ў вышук за крадзеж.
На фронце ён пазбавіўся нагі, а зараз праходзіць рэабілітацыю ў дзяржаўным санаторыі «Вяжуці» ў Маладзечанскім раёне.
У 2007 годзе Логвін уцёк з Беларусі, парушыўшы падпіску аб нявыездзе. Быў абʼяўлены ў міждзяржаўны вышук, пазней жыў ва Украіне. У 2019 годзе скраў у знаёмага металічныя гаражныя вароты і паспрабаваў прадаць іх самому гаспадару, за што атрымаў 100 гадзін грамадскіх работ.
Восенню 2024 года Логвін добраахвотна падпісаў кантракт з войскам РФ, а ўжо да лета 2025-га застаўся без нагі. 👈