Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)10.9%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 40 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
edited
💥 #галоўнае за 15 верасня
✔️ Коўл правёў перамовы з Лукашэнкам. Разам з Коўлам на перамовы прыехаў дыпламат, якога затрымлівалі ў Менску ў 2000-ым
✔️ ЗША падтрымалі просьбу Лукашэнкі вярнуць «захраслыя» у банку грошы за калій
✔️ Лукашэнка сказаў Коўлу, што рэпрэсіі будуць працягвацца
✔️ Апоўначы ў Літву заляцеў беспілотнік з боку Беларусі. Беларускі бок пра гэта не паведаміў. Яго збілі, а пазней знайшлі на ім выбухоўку
✔️ Пад Гомлем уздоўж дарог пачалі мантаваць антыдронавыя сеткі
✔️ Мінінфармацыі «настойліва рэкамендуе» беларусам не глядзець Youtube праз выдаленне лукашэнкаўскай прапаганды
✔️ Памочнік Пуціна прыгразіў знішчыць Польшчу за 2-3 дні.
✔️ Анджэй Пачобут вярнуўся ў Польшчу
✔️ Італія спыніла рэгістрацыю на візы для беларусаў. Калі адновіць — невядома
✔️ Музей Вольнай Беларусі ўпершыню далучыцца да Warsaw GalleryWeekend з праектам беларускага мастака
#рэпрэсіі:
▫️ААН апублікавала новы даклад пра рэпрэсіі ў Беларусі
▫️«Вясна»: пасля апошняга буйнога вызвалення палітвязнямі прызналі яшчэ 362 чалавекі
▫️Двух палітвязняў з Барысава асудзілі да пяці гадоў калоніі
▫️ 28-гадовую ўкраінку з Марыупалю асудзілі ў Менску за «экстрэмізм»
☝️Сварка скончылася нажавымі раненнямі
Гэта здарылася ў цэнтры Менску, на вуліцы Чарнышэўскага. Двое мужчын пасварыліся на прыпынку, а пасля селі ў адзін трамвай і там працягнулі канфлікт.
У выніку 66-гадовы сварлівец дастаў нож і параніў 59-гадовага. Параненага адправілі ў лякарню, нападніка затрымалі.👈
edited
☝️У іміграцыйныя турмы ЗША патрапілі каля 90 беларусаў, большасць – беспадстаўна
Многія былі ў звычайным іміграцыйным працэсе, толькі 6 чалавек мелі абвіначанні ў судзе ЗША, паведамляюць валанцёры ByAction.
Праект даведаўся пра 16 чалавек, якіх у 2026 годзе выпусцілі з міграцыйнай турмы пад заклад, у сярэднім – каля $ 11 500. Найбольшая сума, якую давялося плаціць аднаму з затрыманых беларусаў, – $ 40 000.
Трое з затрыманых сёлета ўжо былі дэпартаваныя ў Беларусь, яшчэ трое пагадзіліся на добраахвотны выезд. Агулам сярод людзей, якіх узялі пад арышт у 2025 і 2026 гадах, 12 ужо маюць канчатковы загад аб дэпартацыі і цяпер чакаюць на яго выканання.
Паводле нашых валанцёраў, цяпер у іміграцыйных турмах ЗША застаюцца каля 60 беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду і сваю будучыню. Палова з іх чакае разгляду справы ў іміграцыйным судзе, другая – ужо разгляду апеляцыі на адмову. ☝️
edited
☝️Пры Берасцейскім касцёле закрываюць памяшканне культурнай прасторы, а ў самім храме працягваюць канцэрты
Культурная пляцоўка мае назву «гараж Святога Юзафа».
Раней гэта быў закінуты гараж касцёлу, з якога вернікі сваімі сіламі і сродкамі зрабілі прастору для сустрэч. Тут ладзілі
майстар-класы, выставы і іншыя імпрэзы. «Гараж» наведвалі многія герархі, як арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кардынал Клаўдыё Гуджэроцці.
Для вернікаў сталася неспадзяванай абвестка на старонцы прасторы пра магчымае закрыццё.
«Па незразумелых для нас прычынах узнікла пагроза, што гараж Святога Юзафа пры парафіі перастане існаваць. Просім аб малітве, каб Гараж і далей мог служыць людзям».
Адначасна ў галоўным касцёле гораду працягваюцца канцэрты поп-музыкі «Euphoria Night», што выклікала вялікі рэзанас і незадаволенасць сярод вернікаў. У падтрымку іх правядзення выступалі прадстаўнікі праўладных арганізацый. Пасля канцэртаў у жніўні і верасні і плануецца новая серыя выступаў.☝️
📚 Гэтым кнігам тысячы гадоў, а некаторыя рэчы ў іх падазрона знаёмыя
Вайна, улада, прапаганда і спробы растлумачыць, чаму адны маюць права кіраваць іншымі. Антычная класіка можа аказацца значна бліжэйшай да нашага часу, чым здаецца. А цяпер яе можна чытаць і па-беларуску.
Пра антычную класіку, якую сапраўды варта прачытаць, распаяла Крысціна Дробыш.
Дзякуем за дапамогу ў здымцы Karma Crew!
💃🏼 А даведацца больш пра літаратуру па-беларуску можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
Святар з Паставаў нечакана стаў зоркай TikTok
Падчас адкрыцця новага касцёла ў райцэнтры ксёндз-канонік Павел Самсонаў пусціўся ў вясёлы танец, чым імгненна заваяваў сімпатыі гледачоў.
edited
❗️ ААН апублікавала новы даклад пра рэпрэсіі ў Беларусі
Эксперты заяўляюць, што пераслед іншадумцаў у Беларусі – гэта не шэраг выпадкаў, а сістэмная практыка, у якой дзяржаўныя органы выкарыстоўваюць правасуддзе як інструмент рэпрэсіяў.
Даклад быў апублікаваны ў той самы дзень, калі Лукашэнка падчас сустрэчы з Коўлам актыўна адмаўляў існаванне рэпрэсіяў, кажучы, што ўсе палітвязні сядзяць па законе, і што гэтая практыка не спыніцца.
🔗 Падрабязна разбіраем што ў дакладзе – па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
#Рэпрэсіі
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні абмяркуем падрабязнасці перамоваў Лукашэнкі з Коўлам, вызваленне палітвязняў і вяртанне Пачобута ў Польшчу.
Таксама пагаворым пра збіты ў Літве дрон і адмененыя рэйсы ў аэрапорце Вільні, набліжэнне «грыпознага» сезону ў Беларусі, візіт міністра абароны ў Кітай ды блакаванне прапаганды.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/oxsjOqafgJ0
🛴 Магілёўскі ўрбанізм здзіўляе беларусаў
Карыстальнік сацсетак падзяліліся фота роварнай сцежкі, на якую паклалі «ляжачыя паліцэйскія». У каментарах скардзяцца, што пераязджаць такія перагародцы на самакаце зусім непрыемна праз памер кола.
🤔Людзі таксама цікавяцца, ці гэта толькі магілёўскае ноў-хаў?
edited
😳 Аголеная Сідні Сўіні выклікала скандал і рэакцыю сярод спартовак
Акторка знялася ў рэкламе букмекерскай кампаніі, а што было далей – глядзіце ў відэа☝🏼
edited
⚖️ Вясна: Двух палітвязняў з Барысава асудзілі да пяці гадоў калоніі
Сяргея Салаша і Дзмітрыя Бабіцкага прызналі вінаватымі па справе арт-прасторы «Склад бутэлек», дзе праводзілі культурніцкія мерапрыемствы.
Ініцыятыва была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
Кожнаму прызначылі па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штраф 36 тысяч рублёў і канфіскацыю «злачыннага даходу».
#рэпрэсіі
🇮🇹 Італія спыніла рэгістрацыю на візы для беларусаў
Візавы цэнтр Італіі ў Менску часова спыніў рэгістрацыю новых заяўнікаў у спіс чакання на італьянскія візы.
Рэгістрацыя прыпыненая на невызначаны час.
Тыя, хто ўжо зарэгістраваўся, застаюцца ў спісе і атрымаюць паведамленне пра свабодныя месцы на электронную пошту. Прычыну рашэння не паведамляюць.
💥 Дрон, які сёння ўначы заляцеў з Беларусі ў Літву нёс выбухоўку
Пра гэта паведаміў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас:
«План "Шчыт" завершаны. Паводле канчатковых дадзеных, выяўлена выбуховае прыстасаванне. Сапёры яго абясшкодзілі»
— напісаў ён у сацсетках. Паводле Каўнаса, спецыялісты працягнуць даследаванне і аналіз збітага дрона.
edited
⛓ Вясна: пасля апошняга буйнога вызвалення палітвязнямі прызналі яшчэ 362 чалавекі
19 сакавіка ў выніку перамоваў дэлегацыі ЗША з дыктатарам на волю выйшлі 250 палітвязняў. За гэты час палітвязнямі сталі яшчэ 224 чалавекі.
Да таго ж, за гэты перыяд праваабаронцы дадалі ў гэты спіс яшчэ 138 чалавек, які паспелі выйсці на волю цалкам адбыўшы тэрмін. Яны былі прызнаныя палітвязнямі пастфактум.
#рэпрэсіі
👆 У гэтым горадзе вучыўся Скарына, а Багушэвіч выдаваў свае кнігі
І не, гэта не ў Беларусі, гэта – у Кракаве. Гэты польскі горад яднае з нашай гісторыяй больш, чым можа здавацца.
Даследуем беларускія месцы Кракава ў нашай праграме «Сармацкі вус».
👨🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
🧐 Вызваленне палітвязняў можа выглядаць як прыкмета адлігі. Але ці сапраўды яна пачалася?
Публіцыстка Аксана Колб прапануе глядзець не на колькасць вызваленых, а на тое, што адбываецца з самой сістэмай рэпрэсіяў:
«Нават калі зараз выпусціць 800 ці 900 палітвязняў, пра якіх кажуць праваабаронцы, – гэта не значыць, што там [у беларускіх турмаў] больш нікога не застанецца. Як мінімум яшчэ столькі ж там застанецца, а за некалькі месяцаў яны [сілавікі] гэта кампенсуюць. Нават калі б Лукашэнка на сёння захацеў спыніць рэпрэсіі, ён гэта ўжо не можа зрабіць таму, што ёсць велізарны сілавы апарат, сілавы блок, які проста па інерцыі рухаецца. Яго спыніць ужо зараз немагчыма. Спыніць можа толькі смерць Лукашэнкі».
А вы як думаеце?
🎥 Разважаем на гэтае ды іншыя важныя пытанні ў нашай праграме «Тут і там» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
📱 На станцыі метро «Няміга» у вагоне загарэўся тэлефон
Гэта здарылася 13 верасня ўвечары. Відавочцы кажуць, што прылада разламалася на часткі, акумулятар пачаў дыміцца, пасля чаго пачуўся выбух. У метрапалітэне сцвярджаюць, што гэта быў паўэрбанк.
Інфармацыі пра пацярпелых няма, сур'ёзнага перабою ў руху цягнікоў таксама не было.
У каментарах пад відэа некаторыя крытыкуюць рэакцыю ахоўнікаў праз пасіўнасць, а некаторыя кажуць, што наадврот паніку перабольшваюць.
🤔 А вы як лічыце?
edited
🇺🇸 Чальца амерыканскай дэлегацыі, які прыехаў у Беларусь, затрымлівалі ў Менску ў 2000 годзе
Падчас сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй Лукашэнка, убачыўшы новага чальца Крыстафера Паніку, павітаў яго словамі: «О, старыя знаёмыя».
І сапраўды, Паніка быў супрацоўнікам місіі АБСЕ ў Менску. Падчас акцыі да Дня Волі ў 2000-ым годзе яго затрымалі нягледзячы на дыпламатычную недатыкальнасць. Паводле «Радыё Свабода», калі Паніка сказаў міліцыянту: «У мяне недатыкальнасць. Я дыпламат», той адказаў: «Яна ў цябе была, пакуль я цябе не затрымаў».
Падчас разгону акцыі ў Менску тады брутальна затрымалі каля 200 чалавек. Сярод іх — дзясяткі журналістаў, якім пашкодзілі тэхніку. На вуліцах былі задзейнічаныя вадамёты і бронетранспарцёры, а каля сотні ўдзельнікаў апынуліся на Акрэсціна.
edited
💱 Курсы валютаў 15 верасня
Долар зусім трохі вырас. А еўра трохі варухнуўся ў бок паніжэння. Расейскі рубель згубіў больш істотна – амаль цэлую капейку за сотню.
#курсывалютаў
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Абмяркоўваем важнейшыя падзеі з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння гаворым пра ўсе падрабязнасці перамоваў Джона Коўла з Лукашэнкам, а таксама пра збіты ў Літве беспілотнік, сітуацыю з самакатамі ды роварамі ды якім павінен быць сямейныя капітал, каб дэмаграфія паляпшалася?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/WrWwc6gqfCQ