Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 30 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

На волі Людміла Чэкіна – былая генеральная дырэктарка TUT.BY У 2008 пачала працаваць у кампаніі «Надзейныя сістэмы» па рэкамендацыі Юрыя Зісера. У 2017 годзе стала генеральнай дырэктаркай TUT.by. Людмілу затрымалі 18 траўня 2021 года паводле крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да партала TUT.by за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. 17 сакавіка 2023 года Менскі гарадскі суд вынес Людміле Чэкінай прысуд. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, што было абгрунтавана наяўнасцю «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у справе. У выніку Людмілу Чэкіну абвінавацілі паводле трох артыкулаў – ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, распальванне варожасці і кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, праз СМІ. У выніку Людміла была асуджаная на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суд прызначыў ёй штраф у памеры тысячы базавых велічынь, што на той момант складала 37 тысячаў беларускіх рублёў (або каля 8800 долараў). Апеляцыя, разгледжаная Вярхоўным судом 31 ліпеня 2023 года, не змяніла рашэння – прысуд застаўся ў сіле. У жніўні Людмілу перавялі з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 4 у Гомлі, а МУС уключыла яе ў «экстрэмісцкі спіс».

Views over time

01K2K16 Sep 09:4711 Nov 21:461.9K16 Sep 09:47: 0 views11 Nov 21:46: 1,900 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 09:470
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.