Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 30 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

☝️Музей Вольнай Беларусі далучыцца да Warsaw Gallery Weekend з праектам беларускага мастака Гэта адна з найбольш прыкметных падзеяў сучаснага мастацтва ў Польшчы. У праграме WGW+ музей прэзентуе персанальны праект беларускага мастака Аляксандра Адамава hyperMother. Shared Breathing, паведамляе прэс-служба ўстановы. У цэнтры праекту – сучаснае пытанне: што адбываецца, калі сістэма, створаная для нашага камфорту і клопату, пачынае сама пастанаўляць, што для нас лепш? Спачатку такая сістэма выглядае як вызваленне. Яна сама заўважае стомленасць, прапануе адпачынак і бярэ частку адказнасці на сябе. Але разам з гэтым узнікае галоўнае пытанне праекту: дзе заканчваецца клопат і пачынаецца кантроль? 18 верасня а 14:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца перформанс Аляксандра Адамава Preliminary Procedure: Calibration of Denial, які таксама ўключаны ў афіцыйную праграму Warsaw Gallery Weekend. ☝️

Views over time

01K2K15 Sep 19:5911 Nov 21:462.2K15 Sep 19:59: 0 views11 Nov 21:46: 2,160 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Sep 2026, 19:590
11 Nov 2026, 21:462.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.