Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.4%1.7K avg views
Posting37.4/daylast 2 hours ago
Reactions per 1K views14.5❤ 🤬 😢
«Я выходжу» — напісаў Раман шэсць гадоў таму.
Сёння ў Беластоку выйшлі мы.
Беларусы Беластоку выйшлі, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. Каб нагадаць пра тых, каго ўжо няма побач, і падтрымаць тых, хто сёння застаецца за кратамі.
"Раман выйшаў у свой двор, бо яму было не ўсё адно. Ён хацеў абараніць тое, што яднае людзей: сваю прастору, свае сімвалы, сваю годнасць. Ён меў права бяспечна вярнуцца дадому. Меў права жыць. Мы памятаем Рамана Бандарэнку, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна і ўсіх, чыё жыццё забралі гвалт і рэпрэсіі".
Вечная памяць загінулым.
✊ Свабоду ўсім палітвязням.
❤️🤍❤️ Жыве Беларусь!
edited
☝️Шэсць гадоў забойства Рамана Бандарэнкі
Жыхара "Плошчы Перамен" забілі ва ўласным двары ў пратэстную восень 2020.
Сярод людзей, якія былі на месцы нападу былі экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, кікбаксёр Дзмітрый Шакуцін і прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. ☝️
🙌 Заказніку «Альманскія балоты» 38 гадоў
Створаны 12 лістапада 1998 года на тэрыторыі Столінскага раёну Берасцейскай вобласці. «Альманскія балоты» — адзін з найбуйнейшых ландшафтных заказнікаў, які захоўвае ўнікальны прыродны ландшафт Прыпяцкага Палесся і рэдкіх відаў флоры і фаўны.
Плошча заказніка складае 94 219 гектары і ахоплівае поймы рэк Сцвіга і Льва, а таксама найбуйнейшы ў Еўропе суцэльны балотны масіў — балоты Чырвонае і Гала. Тут пераплятаюцца алювіяльныя, балотныя і ледавіковыя ландшафты Палескай правінцыі.
Амаль палову тэрыторыі — 49,8 % — займаюць лясы. У флоры налічваецца каля 687 відаў сасудзістых раслін, з якіх 12 уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі: сон лугавы, касач сібірскі, шалфей лугавы, лілея кучаравая, сальвінія плывучая, гарлачык белы і іншыя.
Фаўна заказніка не менш разнастайная: 225 відаў насякомых, 192 віды наземных пазваночных, у тым ліку рысь, барсук, соня арэшнікавая, чорны бусел, арлан-белахвост, дзяцел зялёны, чарапаха балотная, мядзянка.☝️
edited
👌Жыхарка Берасцейшчыны шукае гаспадароў бадзяжным кацянятам
У Threads дзяўчына апублікавала відэа з дзясятак прыгожых і бяздомных катоў і кацянятаў. Яна хвалюецца, што з надыходам зімы жывёлкам будзе цяжка выжыць на вуліцы.
Дзяўчына прапаноўвае самастойна прывезці кацянят у Берасце, Кобрын ці Жабінку. 🙌
edited
☝️Грошы прайграваў у казіно, зарабляць пайшоў на вайну. Знайшлі забітым
Гаворка пра 39-гадовага Дзяніса Луцава з вёскі Валькі каля Віцебскага. Доўгі час ён жыў у Маскве і Падмаскоўі. Працаваў аўтаслесарам, а ў вольны час гуляў у нелегальных анлайн-казіно і меў фінансавыя праблемы. У Маскве беларус меў грамадзянскі шлюб з расейкай Яўгеніяй Лондаравай, у 2017 годзе ў пары нарадзіўся сын Дзмітрый. Пазней сям'я распалася.
Паводле словаў яго былой грамадзянскай жонкі, Луцаў ваяваў у расейскім войску на перадавой на Запарожскім кірунку і перастаў выходзіць на сувязь 7 кастрычніка пасля баявога задання.
У ноч на 7 лістапада з часці паведамілі, што ён загінуў: цела ўжо даставілі ў Растоў-на-Доне. Бліжэйшым часам труну з целам Дзяніса Луцава плануюць адправіць праз Маскву да родных у Беларусь. ☝️
🐒 Разумны шымпанзэ дапамог сябе выратаваць
Гісторыя здарылася ў прытулку для жывёл у Фларыдзе. З-за моцных дажджоў і паводкі 38-гадовы шымпанзэ Калеб апынуўся адрэзаным вадой ад асноўнай тэрыторыі. Шымпанзэ мог памерці ад голаду ці пераахаладжэння. Супрацоўнікі прытулку даставілі жывёліне ежу і коўдру.
Разумнік Калеб браў ежу, а пазней выбраўся ў больш даступную частку прытулку па канатах, нацягнутых над вадой.
Ініцыятыва «Save the shimps» прымае шымпанзэ, якія маюць патрэбу ў прытулку – з даследчых лабараторый альбо індустрыі забаваў. Звычайна супрацоўнікі прытулку штодня развозяць жывёлам каля 1360 кілаграмаў корму. ☝️
💥 #галоўнае за 12 лістапада
✔️На Браншчыне шпіталізавалі яшчэ аднаго беларуса, параненага ў выніку атакі беспілотніка
✔️У часе саміту ў Дубліне Святлана Ціханоўская правяла размову з Уладзімірам Зяленскім
✔️Роўна 6 гадоў таму памёр Раман Бандарэнка. Датычныя да забойства збольшага вядомыя, але не пакараныя
✔️Беларусы дагэтуль прыносяць кветкі і знічы на магілу Рамана Бандарэнкі. А ягоная стрыечная сястра не страціла веры ў справядлівае пакаранне для забойцаў
✔️Прадстаўніца Беларусі на конкурсе «Міс Сусвет» паказала неадназначны строй, які выклікае асацыяцыі з турмою
✔️3/4 апытаных згодныя на захаванне цяперашняй сітуацыі замест пераменаў. Вынікі даследавання Цэнтру новых ідэй
✔️У Пецярбургу падарвалі аўтамабіль з палкоўнікам арміі РФ. Ён загінуў
✔️Прадстаўнікі Трампа сёння наведвалі Маскву і сустракаліся з Пуціным
✔️Страляніна ў Вашынгтоне непадалёк ад Белага дому: 5 чалавек параненыя
✔️Арына Сабаленка прайграла свой матч усяго за гадзіну – падобнага не было амаль 9 гадоў
✔️У Браславе 7 лістапада ўрачыста адкрылі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Закрыць давялося ўжо праз лічаныя дні
✔️На Віцебшчыне ўзялі пад ахову сосны, якім больш за 200 гадоў
#рэпрэсіі:
▫️Экс-спецслужбісту, які перадаваў рэдакцыі NEXTA тэлефонныя размовы Эйсмант па тэме Рамана Бандарэнкі, накінулі яшчэ год зняволення (да тых 10-ці, якія ўжо прысуджаныя)
▫️Супрацоўнікі Мазырскага НПЗ атрымалі ад ідэолагаў «лекцыю» па тэме адказнасці за «экстрэмісцкія» падпіскі ў TikTok
📸 Беларуска скарыла сваімі фатаграфіямі журы прэстыжнага конкурсу ў Італіі
Але шырокая публіка даведалася пра гэта праз Threads – бо медыям унутры Беларусі тэма падалася нецікаваю 💁🏻♂️
Расказваем пра трыумф нашай зямлячкі 🏆
🦊 «Урбанізаваная» лісіца бегае проста пасярод шматпавярховікаў у Петрыкаве
Аўтар відэа сцвярджае, што яна не баіцца людзей. Аднак будзьце пільныя: такія паводзіны лісіцы могуць сведчыць пра шаленства.
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Гомель рыхтуюць да ўдараў БПЛА?
🔻Як развязаць праблему з вывазам смецця?
🔻Беларусь мае быць уключаная ў перамовы аб міры. Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці
Таксама пагаворым пра сітуацыю з правамі чалавека і палітвязнямі, запужванне за каментары ў тыктоку, небяспечнае надвор'е, чарговую прэмію фільму «Лісты» пра беларускіх палітвязняў.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/nwX9u-uCXlE
🕯 Беларусы дагэтуль прыносяць кветкі і знічы на магілу Рамана Бандарэнкі. А ягоная стрыечная сястра не страціла веры ў справядлівае пакаранне для забойцаў
Вольга Кучарэнка кажа, што нават у Польшчы, дзе яна цяпер жыве, людзі часам падыходзяць да яе і кажуць, што ставілі ў царкве свечку за спачын Рамана.
Паслухайце, што расказвае Вольга ☝️
🤔️️️️️️ Хто насамрэч калоў дровы за Лукашэнку? І за што яго «нахілілі» ў Маскве?
Лукашэнка пакінуў краіну, Азаронак зганьбіўся, рэзідэнцыю выставілі на продаж, а пад Шкловам абвясцілі новы стандарт дабрабыту. Што стаіць за ўсімі гэтымі гісторыямі?
☝️ Пра гэта і не толькі раскажа Сцяпан Пуціла ў новым выпуску «Прабелу». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат News».
🔸Былы следчы і экс-палітвязень Яўген Юшкевіч расказаў пра сваю размову з Аляксеем Храловічам у СІЗА
Падпалкоўнік КДБ Храловіч, нагадаем, «зліў» тэлеграм-каналам запісы размоваў Наталлі Эйсмант у ноч збіцця Рамана Бандарэнкі сілавікамі.
«Мы сядзелі з ім у камеры Валадаркі за некалькі дзён да ягонага этапу ў калонію. Я спытаў у яго ў апошні дзень:
- Слухай, ты ж усё жыццё на службе, ты нават вучыўся ў акадэміі [у РФ], ты ведаў што цябе ЎСЁ РОЎНА знойдуць. Ты ведаў яшчэ да пачатку гульні, што прайграеш. Навошта ты гэта зрабіў?
- Шчыра – проста за*бала гэта ўсё, вось так вось жыць. Проста за*бала»
Юшкевіч таксама паказаў «аўтограф» Храловіча, які яму ўдалося вынесці з калоніі.
✍️ 3/4 апытаных згодныя на захаванне цяперашняй сітуацыі замест пераменаў
Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) правёў даследаванне, якое пралівае святло на актуальныя настроі ў беларускім грамадстве. Рэспандэнты былі адабраныя метадам выпадковага набору нумароў у сетках трох асноўных аператараў мабільнай сувязі, якія разам ахопліваюць каля 98% мэтавай аўдыторыі.
Складана ацэньваць шчырасць адказаў людзей, якія жывуць у рэаліях лукашэнкаўскай Беларусі пасля падзеяў 2020-га, але на іх падставе як мінімум можна зрабіць выснову, што грамадства адаптавалася да бягучай сітуацыі.
✅ Шукайце канкрэтныя лічбы ў нашым матэрыяле
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі
👀 Жыхар Менску прыйшоў у цырульню пасварыцца, але яго праігнаравалі. Тады ў ход пайшла «граната»
Калі адна з супрацоўніц цырульні выйшла з памяшкання, 68-гадовы мужчына прыгразіў ёй прадметам, падобным на ручную гранату. Як пазней высветлілася, гэта была ўсяго толькі запальнічка арыгінальнай формы, але ад крымінальнай справы жартаўніка гэта не выратавала.
Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што ніхто не рэагаваў на ягоныя спробы «прыцягнуць увагу».
edited
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
☝️Страляніна ў Вашынгтоне непадалёк ад Белага дому: 5 чалавек параненыя
Пра здарэнне піша Associated Press. Чалавека (або групу людзей) якія зладзілі страляніну ў квартале Logan Circle, пакуль не затрымалі.
Паліцыя перакрыла шэраг вуліцаў у згаданым квартале, доступ людзей у іх абмежавалі.
📷 Фота ілюстрацыйнае
🦬 У Беларусі статак зуброў можна сустрэць нават вельмі далёка ад Белавежскай пушчы
Напрыклад, гэтых прыгажуноў пабачылі ў Асіповіцкім раёне Магілёўшчыны.
Дасце рады падлічыць, колькі іх тут? 🫠
🤫 Як «Чынчыны» спрабавалі абдурыць ГУБАЗіК?
Дзіму затрымалі і пачалі распытваць пра здымкі серыялу «Чынчыны ў мундзірах». Але ён прыдумаў нечаканую версію: маўляў, у кадры быў не ён, а яго лічбавая копія, створаная з дапамогай штучнага інтэлекту.
Як усё скончылася? Глядзіце ў відэа 👆
🎬 А цалкам праграму «Калыханка для дарослых» глядзіце на YouTube-канале «Belsat Life»!
💬 «Сядзець удома і нікуды не выходзіць – не выйсце. Ад гэтага пачуццё трывогі і напружанасці будзе толькі расці»
Тэракт у Кракаве чарговы раз прымусіў задумацца пра тое, як шмат у нашым жыцці залежыць ад выпадку. Часам – залежыць літаральна самое жыццё.
Як падобныя падзеі ўплываюць на псіхіку і што рабіць, каб не паддацца доўгатрываламу страху? Тлумачыць крызісная псіхалагіня Алена Грыбанава.
✅ Чытайце ейныя парады на нашым сайце
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі