🫡 Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам і былым палітвязням Ціханам «Францам» Клюкачам Ён загінуў яшчэ 9 траўня 2026 года на Ліманскім кірунку падчас баявога задання. 13 верасня пабрацімы з 60-й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе развітанне з Францам. Ціхан – герой і светлы воін украінскай ды беларускай нацыяў. Таму пад скляпеннямі развітання гучалі Малітва ўкраінскага нацыяналіста і Зарок беларускага ваяра, гімн Украіны і святая «Пагоня» — піша пра ягонае пахаванне БДК. Ціхан Клюкач правёў 1.5 года ў калоніі агульнага рэжыму па палітычным артыкуле. А выйшаўшы вясною 2022 году, з'ехаў ва Украіну, дзе далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў.