☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Спецпасланнік Трампа Джон Коўл у Менску Гатовы да «вялікай угоды», але павінна быць «выгадна». 🔸 Чальца амерыканскай дэлегацыі, які прыехаў у Беларусь, затрымлівалі ў Менску ў 2000 годзе Падчас сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй Лукашэнка, убачыўшы новага чальца Крыстафера Паніку, павітаў яго словамі: «О, старыя знаёмыя». 🔸 Вызваленне палітвязняў можа выглядаць як прыкмета адлігі. Але ці сапраўды яна пачалася? Публіцыстка Аксана Колб прапануе глядзець не на колькасць вызваленых, а на тое, што адбываецца з самой сістэмай рэпрэсіяў. #штопачытаць