Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 30 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
edited

Сярод вызваленых сёння вязняў асуджаная па «справе БелаПАН» Ірына Злобіна Ірына Злобіна – выпускніца факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, займалася малым бізнесам: вырошчваннем кветак і вытворчасцю сувеніраў. 12 студзеня 2021 года яе затрымалі супрацоўнікі МУС разам з партнёрам – медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым. Паводле афіцыйнай версіі, пара падазравалася ў фінансаванні пратэснай дзейнасці, у тым ліку аплаце штрафаў і кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне ў ізалятарах. МУС сцвярджала, што Аляксандраў аплаціў 250 штрафаў, атрымліваючы спісы і сродкі ад фонду BY_help. У красавіку 2022 года справу супраць Ірыны Злобінай, Андрэя Аляксандрава, а таксама Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Наважылава перадалі ў суд. Усе яны праходзілі па «справе БелаПАН», які 1 лістапада 2021 года прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Ірыну абвінавацілі па двух артыкулах: за арганізацыю групавых дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, і за здраду дзяржаве. 1 верасня 2022 года Ірына і Андрэй ажаніліся ў СІЗА-1. Судовы працэс па «справе БелаПАН» доўжыўся чатыры месяцы і завяршыўся 6 кастрычніка: Ірыну Злобіну асудзілі на 9 гадоў калоніі і прызначылі штраф у 800 базавых велічынь (25 600 рублёў). У канцы кастрычніка 2022 года Ірыну перавялі ў гомельскі СІЗА-3, а пасля разгляду апеляцыі 6 студзеня 2023 года, якая не змяніла прысуд, этапавалі ў жаночую калонію № 4 у Гомлі. 20 студзеня МУС уключыла Злобіну ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Views over time

01K2K16 Sep 09:4911 Nov 21:461.9K16 Sep 09:49: 0 views11 Nov 21:46: 1,890 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 09:490
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.