📌 Перамовы паміж Менскам і Вашынгтонам ідуць цяжка, бо беларускі бок выстаўляе занадта высокія патрабаванні На думку палітычнага аглядальніка Віталя Цыганкова, улады гатовыя вызваляць асобных палітвязняў, але не спыняць рэпрэсіі цалкам. Галоўная прычына – страх перад паўтарэннем падзеяў 2020 года і нежаданне «размарожваць» грамадства. «Прыходзіцца гаварыць з дыктатарамі. Даводзіцца вызваляць людзей. Нам галоўнае – вынік», – падсумаваў аглядальнік.