🤷♂️ Краў вароты, хаваўся ад міліцыі і пайшоў ваяваць супраць Украіны Гэта 55-гадовы ўраджэнец Бабруйску Леанід Логвін, якога ў Беларусі амаль 20 гадоў таму аб'яўлялі ў вышук за крадзеж. На фронце ён пазбавіўся нагі, а зараз праходзіць рэабілітацыю ў дзяржаўным санаторыі «Вяжуці» ў Маладзечанскім раёне. У 2007 годзе Логвін уцёк з Беларусі, парушыўшы падпіску аб нявыездзе. Быў абʼяўлены ў міждзяржаўны вышук, пазней жыў ва Украіне. У 2019 годзе скраў у знаёмага металічныя гаражныя вароты і паспрабаваў прадаць іх самому гаспадару, за што атрымаў 100 гадзін грамадскіх работ. Восенню 2024 года Логвін добраахвотна падпісаў кантракт з войскам РФ, а ўжо да лета 2025-га застаўся без нагі. 👈