Volny Belarus

@volny_bel · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR) 132.4%2.2K avg views
Posting 13.4/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. Магілёўскі БРУ паглыбляе супрацоўніцтва з падсанкцыйнай расійскай кампаніяй Беларуска-Расійскі ўніверсітэт развівае партнёрства з кампаніяй АСКОН, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і ЕС. 5 лістапада бакі абмеркавалі павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў і ўдзел студэнтаў у праграмах расійскай кампаніі. АСКОН распрацоўвае інжынернае праграмнае забеспячэнне і займаецца імпартазамяшчэннем заходніх тэхналогій у Расіі. Кампанія трапіла пад санкцыі за супрацоўніцтва з расійскім ваенна-прамысловым комплексам, у тым ліку прадпрыемствамі, звязанымі з вытворчасцю ракетных сістэм.

  2. repost

    Не менш за 730 грамадзян Беларусі загінулі ў вайне супраць Украіны на баку Расіі Такія падлікі правялі «Кіберпартызаны» на падставе баз Расстата, уцечак з дзяржаўных рэестраў Беларусі і даных праекта «Хачу жыць». Паводле сабраных звестак, з 2022 па 2026 год пацверджана не менш за 730 загінулых беларусаў. Гэта толькі ўсталяваныя выпадкі — рэальная колькасць ахвяр, верагодна, значна большая.Сярэднегадавыя страты грамадзян Беларусі ў гэтай вайне прыкладна ўдвая перавышаюць страты за гады вайны ў Афганістане.

  3. edited

    У Беларусі акрэдытаваны новы памочнік аташэ па пытаннях абароны пасольства Аўстрыі Палкоўнік Роберт Кастль будзе выконваць свае абавязкі па сумяшчальніцтве з рэзідэнцыяй у Маскве. З нагоды завяршэння працэдуры акрэдытацыі ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны адбылася сустрэча з аўстрыйскім ваенным дыпламатам. «Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай бяспекі, а таксама абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку, якая складваецца ў Усходнееўрапейскім рэгіёне. Беларускі бок даў ацэнку бягучаму стану двухбаковага дыялогу і прадставіў сваё бачанне перспектыў далейшага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства абароны Беларусі.

  4. ⚡️Набибулина открыто признала крах экономики рф . Есть большая вероятность, что ее за это ликвидирует путинский режим, который довёл рф до этого экономического краха .

  5. repost

    Памяць, якая патрабуе формы Пасля 2020 года Беларусь страціла людзей, якія загінулі ў выніку палітычных рэпрэсій і супраціву рэжыму. Іх памяць заслугоўвае годнага ўвекавечання. Конкурс на стварэнне помніка мог бы стаць не толькі пошукам мастацкага рашэння, але і нагодай для шырокай грамадскай дыскусіі пра тое, як захаваць памяць пра ахвяраў. Перш за ўсё неабходна вызначыць, каму будзе прысвечаны мемарыял: канкрэтным людзям, чые імёны і гісторыі дакументальна пацверджаныя, ці ўсім ахвярам палітычнага гвалту. Ад гэтага залежаць канцэпцыя помніка, яго мастацкая форма і месца ўсталявання. Паколькі сёння стварыць такі мемарыял у Беларусі немагчыма, ініцыятыву можна пачаць у адным з гарадоў, дзе жывуць беларусы ў эміграцыі. Прыём конкурсных работ варта арганізаваць ананімна, каб не падвяргаць рызыцы мастакоў і архітэктараў, якія застаюцца ў Беларусі. Каб праект атрымаў грамадскі давер, да яго распрацоўкі і ацэнкі конкурсных работ неабходна далучыць мастакоў, архітэктараў, праваабаронцаў і сем'і загінулых.

  6. Расея прапануе вывесці ядзерную зброю з Беларусі ў абмен на новы парадак бяспекі ў Еўропе Пра гэта піша Bild са спасылкай на звесткі пра неафіцыйныя перамовы аб спыненні расейска-ўкраінскай вайны. Масква таксама патрабуе прызнання акупацыі ўкраінскіх тэрыторый, нейтралітэту Украіны і адмовы ад яе ўступлення ў NATO. Сярод іншых умоваў — выхад Фінляндыі з NATO, абмежаванне прысутнасці альянсу ў краінах Балтыі і пераўтварэнне Малдовы ў федэратыўную рэспубліку. Узамен Крэмль нібыта гатовы вывесці ядзерную зброю з Беларусі, адмовіцца ад размяшчэння ракет сярэдняй далёкасці і вывесці войскі з Прыднястроўя. Bild падкрэслівае, што гэта толькі адзін з варыянтаў, якія абмяркоўваюцца ў неафіцыйных перамоўных колах, і невядома, ці падтрымлівае яго Пуцін.

  7. 🔥 У Волгаградзе атакаваны нафтаперапрацоўчы завод У ноч на 13 лістапада беспілотнікі атакавалі НПЗ у Волгаградзе. Пасля ўдару на тэрыторыі прадпрыемства ўзніклі пажары. Паводле губернатара, загінулі чацвёра супрацоўнікаў паўднёвай прамысловай зоны, яшчэ двое шпіталізаваныя. Мінабароны РФ заявіла, што за ноч над расійскімі рэгіёнамі нібыта збілі 1198 беспілотнікаў.

  8. Вялікабрытанія заявіла пра гатоўнасць паступова развіваць ваенны дыялог з Беларуссю. Пра гэта часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі Уільям Лонгхёрст заявіў на сустрэчы з прадстаўніком Мінабароны Беларусі Валерыем Рэвенкам. Паводле беларускага боку, Рэвенка расказаў пра крокі Мінска, нібыта накіраваныя на зніжэнне напружанасці ў Еўропе. Брытанскі дыпламат, у сваю чаргу, выказаў гатоўнасць да паэтапнага развіцця кантактаў у ваеннай сферы. Лонгхёрст працуе ў Мінску з канца ліпеня 2026 года.

  9. Макрон заявіў пра гатоўнасць прадстаўляць Еўропу на перамовах з Расеяй Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас выступу ў Дубліне заявіў, што гатовы прадстаўляць Еўропу ў перамовах з Расеяй. Паводле яго, спачатку краіны ЕС павінны выпрацаваць агульную пазіцыю адносна сітуацыі, а ўжо потым вызначаць фармат перамоваў. «Змест вызначае фармат. Таму мы, еўрапейцы, павінны ўзяць на сябе ініцыятыву ў дыялогу з Расеяй», — заявіў Макрон. На пытанне, ці гатовы ён стаць такім прадстаўніком, французскі прэзідэнт адказаў: «Я заўсёды гатовы займацца гэтымі пытаннямі». Пра гэта паведамляе французскае выданне Le Figaro.

  10. У Еўрапарламенце абмяркоўваюць Беларусь з удзелам Алеся Бяляцкага У Еўрапейскім парламенце праходзяць дэбаты, прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі, з удзелам нобелеўскага лаўрэата прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Сярод галоўных тэмаў — палітычныя рэпрэсіі, парушэнні правоў чалавека, падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары. Асобная ўвага надаецца магчымасці перадачы ў Міжнародны крымінальны суд справы супраць Лукашэнкі. Удзел Бяляцкага асабліва сімвалічны, бо пасля вызвалення ён зноў можа непасрэдна прадстаўляць інтарэсы беларускіх палітвязняў і праваабарончай супольнасці на міжнароднай арэне. Вельмі важна , каб заставалася адказнасць рэжыму за рэпрэсіі над беларускім народам і ўдзел у вайне і стварэнні пагрозаў рэгіянальнай бяспецы Еўропы.

  11. repost

    Беларусы Украіны звярнуліся да Савета Еўропы ГС «Білоруська спільнота України» сумесна з БФ «Вільна Білорусь» накіравала экспертныя прапановы для дакладу Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы. У звароце ўзнялі праблемы беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, прававым статусам, абаронай ад рэпрэсій, захаваннем нацыянальнай ідэнтычнасці і прадстаўніцтвам беларускіх супольнасцей у Еўропе. Мы перакананыя: ніхто не павінен вырашаць за беларускія супольнасці, хто мае права гаварыць ад іх імя. Беларусы павінны мець магчымасць самастойна прадстаўляць свае інтарэсы і непасрэдна ўдзельнічаць у еўрапейскім дыялогу. Калі мы самі не будзем гаварыць пра свае праблемы, за нас гэтага ніхто не зробіць. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

  12. Older posts