Не менш за 730 грамадзян Беларусі загінулі ў вайне супраць Украіны на баку Расіі Такія падлікі правялі «Кіберпартызаны» на падставе баз Расстата, уцечак з дзяржаўных рэестраў Беларусі і даных праекта «Хачу жыць». Паводле сабраных звестак, з 2022 па 2026 год пацверджана не менш за 730 загінулых беларусаў. Гэта толькі ўсталяваныя выпадкі — рэальная колькасць ахвяр, верагодна, значна большая.Сярэднегадавыя страты грамадзян Беларусі ў гэтай вайне прыкладна ўдвая перавышаюць страты за гады вайны ў Афганістане.