🔥 У Волгаградзе атакаваны нафтаперапрацоўчы завод У ноч на 13 лістапада беспілотнікі атакавалі НПЗ у Волгаградзе. Пасля ўдару на тэрыторыі прадпрыемства ўзніклі пажары. Паводле губернатара, загінулі чацвёра супрацоўнікаў паўднёвай прамысловай зоны, яшчэ двое шпіталізаваныя. Мінабароны РФ заявіла, што за ноч над расійскімі рэгіёнамі нібыта збілі 1198 беспілотнікаў.