У Еўрапарламенце абмяркоўваюць Беларусь з удзелам Алеся Бяляцкага У Еўрапейскім парламенце праходзяць дэбаты, прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі, з удзелам нобелеўскага лаўрэата прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Сярод галоўных тэмаў — палітычныя рэпрэсіі, парушэнні правоў чалавека, падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары. Асобная ўвага надаецца магчымасці перадачы ў Міжнародны крымінальны суд справы супраць Лукашэнкі. Удзел Бяляцкага асабліва сімвалічны, бо пасля вызвалення ён зноў можа непасрэдна прадстаўляць інтарэсы беларускіх палітвязняў і праваабарончай супольнасці на міжнароднай арэне. Вельмі важна , каб заставалася адказнасць рэжыму за рэпрэсіі над беларускім народам і ўдзел у вайне і стварэнні пагрозаў рэгіянальнай бяспецы Еўропы.