Volny Belarus

@volny_bel · active

Subscribers 1.7K tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR) 132.4%2.2K avg views
Posting 13.4/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0
repost

Памяць, якая патрабуе формы Пасля 2020 года Беларусь страціла людзей, якія загінулі ў выніку палітычных рэпрэсій і супраціву рэжыму. Іх памяць заслугоўвае годнага ўвекавечання. Конкурс на стварэнне помніка мог бы стаць не толькі пошукам мастацкага рашэння, але і нагодай для шырокай грамадскай дыскусіі пра тое, як захаваць памяць пра ахвяраў. Перш за ўсё неабходна вызначыць, каму будзе прысвечаны мемарыял: канкрэтным людзям, чые імёны і гісторыі дакументальна пацверджаныя, ці ўсім ахвярам палітычнага гвалту. Ад гэтага залежаць канцэпцыя помніка, яго мастацкая форма і месца ўсталявання. Паколькі сёння стварыць такі мемарыял у Беларусі немагчыма, ініцыятыву можна пачаць у адным з гарадоў, дзе жывуць беларусы ў эміграцыі. Прыём конкурсных работ варта арганізаваць ананімна, каб не падвяргаць рызыцы мастакоў і архітэктараў, якія застаюцца ў Беларусі. Каб праект атрымаў грамадскі давер, да яго распрацоўкі і ацэнкі конкурсных работ неабходна далучыць мастакоў, архітэктараў, праваабаронцаў і сем'і загінулых.

Views over time

01K2K13 Nov 10:4213 Nov 16:462.1K13 Nov 10:42: 0 views13 Nov 15:43: 1,930 views13 Nov 16:46: 2,070 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Nov 2026, 10:420
13 Nov 2026, 15:431.9K
13 Nov 2026, 16:462.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.