Магілёўскі БРУ паглыбляе супрацоўніцтва з падсанкцыйнай расійскай кампаніяй Беларуска-Расійскі ўніверсітэт развівае партнёрства з кампаніяй АСКОН, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і ЕС. 5 лістапада бакі абмеркавалі павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў і ўдзел студэнтаў у праграмах расійскай кампаніі. АСКОН распрацоўвае інжынернае праграмнае забеспячэнне і займаецца імпартазамяшчэннем заходніх тэхналогій у Расіі. Кампанія трапіла пад санкцыі за супрацоўніцтва з расійскім ваенна-прамысловым комплексам, у тым ліку прадпрыемствамі, звязанымі з вытворчасцю ракетных сістэм.