⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим.
Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
Subscribers1.7K +0 24h
Reach per post (ERR)133.2%2.2K avg views
Posting13.0/daylast 11 hours ago
Reactions per 1K views0.0
😆У Магілёве адкрыццё мясной крамы ператварылі амаль у дзяржаўную цырымонію
Новы магазін Магілёўскага мясаканцэрна адкрывалі з удзелам міністра ўнутраных спраў, вайскоўцаў і святара.
Не абышлося і без урачыстага пераразання чырвонай стужкі. Здавалася б, проста адкрыццё крамы, дзе будуць прадаваць каўбасу і мяса. Але склад удзельнікаў і маштаб цырымоніі надаюць падзеі амаль дзяржаўнае значэнне. Застаецца толькі здагадвацца, які сімвалічны пасыл хацелі гэтым перадаць арганізатары🥩😵
У Санкт-Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль з палкоўнікам расійскай арміі
Раніцай 12 лістапада ў мікрараёне Славянка ў Санкт-Пецярбургу ўзарваўся аўтамабіль, у якім знаходзіўся палкоўнік расійскіх узброеных сіл. Паводле папярэдніх звестак, ён загінуў на месцы.
Выбуховае прыстасаванне было замацавана пад дном машыны і прыведзена ў дзеянне дыстанцыйна, калі афіцэр выязджаў з двара.
Паводле звестак крыніц, загінулы — галоўны штурман 6-й арміі ВПС і СПА РФ, падраздзяленні якой удзельнічаюць у авіяўдарах па гарадах Украіны.
Гэта ўжо другі падобны выпадак у Санкт-Пецярбургу за апошнія тры месяцы. 27 жніўня ў тым жа мікрараёне загінуў падпалкоўнік ВПС і СПА ў выніку выбуху аўтамабіля.
https://youtu.be/BB8G8dEJWBY?is=_vsQJygkPkHBn6Eg
☺️Самы смачны дэлікатэс для беларусаў
repost
Усё часцей да нас звяртаюцца беларусы, якія дзесяцігоддзямі жывуць ва Украіне, маюць тут пастаянны від на жыхарства, але пры гэтым застаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Пытанне ва ўсіх практычна адно: што рабіць з пашпартам Рэспублікі Беларусь, тэрмін дзеяння якога ўжо скончыўся або вось-вось скончыцца?
На жаль, беларуская супольнасць ва Украіне апынулася ў вельмі няпростай сітуацыі. Бо за кожнай нацыянальнай супольнасцю стаіць матчыная дзяржава, якая абараняе інтарэсы сваіх грамадзян за мяжой. А мы жывём ва Украіне — краіне, якая амаль пяць гадоў супрацьстаіць поўнамаштабнай расійскай агрэсіі, і пры гэтым не маем магчымасці разлічваць на належную консульскую падтрымку з боку ўласнай дзяржавы.
Але праблема значна глыбейшая, чым проста замена пашпарта.
А што рабіць чалавеку, калі ў Беларусі памрэ самы блізкі чалавек — маці, бацька, брат ці сястра? Як трапіць на радзіму, каб развітацца з роднымі, калі пашпарт пратэрмінаваны? Якія дакументы афармляць, як перасекчы мяжу і хто ўвогуле можа дапамагчы ў такой сітуацыі?
А калі ўзнікае надзвычайная сітуацыя і чалавеку неабходна тэрмінова эвакуявацца з Украіны праз баявыя дзеянні?
Для грамадзян Беларусі гэта можа стаць яшчэ адной сур’ёзнай праблемай. У многіх краінах для ўезду беларусам патрэбная віза, а атрымаць яе з пратэрмінаваным пашпартам практычна немагчыма. Што рабіць чалавеку, калі трэба тэрмінова ратаваць сваё жыццё і жыццё сваёй сям’і, пакінуць небяспечны рэгіён, але ён не можа скарыстацца звычайнымі механізмамі перасячэння межаў?
Такім чынам, чалавек можа апынуцца ў пастцы: ва Украіне — вайна, пашпарт скончыўся, консульскай дапамогі з боку Беларусі няма, а магчымасць выехаць у бяспечную краіну абмежаваная візавымі і дакументальнымі патрабаваннямі.
Атрымліваецца, што чалавек, які дзесяцігоддзямі жыве ва Украіне, мае пастаянны від на жыхарства, працуе, стварае сям’ю, гадуе дзяцей і лічыць Украіну сваім домам, можа апынуцца фактычна адрэзаным нават ад магчымасці развітацца з бацькамі або своечасова пакінуць небяспечную тэрыторыю.
І гэта ўжо не проста юрыдычная праблема. Гэта пытанне чалавечай годнасці, сямейных сувязяў, бяспекі і элементарных правоў чалавека.
Ці павінны людзі, якія дзесяцігоддзямі жывуць ва Украіне, аказвацца ў такой сітуацыі без рэальных механізмаў абароны?
Мы разумеем, што хуткіх рашэнняў тут не будзе. Але калі мы самі не пачнём гаварыць пра гэтыя праблемы, ніхто за нас гэтага не зробіць.
Таму мы пачынаем сістэмную працу, каб вынесці праблемы беларусаў ва Украіне не толькі на ўзровень украінскіх дзяржаўных органаў, але і на міжнародны ўзровень. Будзем шукаць прававыя механізмы, звяртацца ў адпаведныя інстытуцыі, прыцягваць міжнародных партнёраў і дамагацца таго, каб голас беларусаў, якія гадамі жывуць ва Украіне, нарэшце быў пачуты.
Беларусы ва Украіне не павінны заставацца сам-насам са сваімі праблемамі.
Мы адкрытыя да зваротаў, прапаноў і супрацоўніцтва. Калі вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй, звяртайцеся да нас.
Бо калі мы самі не будзем абараняць інтарэсы сваёй супольнасці, за нас гэтага ніхто не зробіць.
У адзінстве наша сіла!
belaruscentr@gmail.com
Што шакавала беларуску ў польскім шпіталі🏥
лукашэнка ў маскве зноў абвінаваціў Еўропу ў «падрыўной дзейнасці»
На пасяджэнні АДКБ у маскве лукашэнка абвінаваціў Еўрасаюз у вядзенні гібрыднай дзейнасці за межамі Еўропы. Пры гэтым ён паспрабаваў прадставіць нелегальную міграцыю і кантрабанду як пагрозы, у якіх нібыта самі еўрапейскія краіны і замяшаныя. Такім чынам, саманазначэнец паўтарыў рыторыку крамля пра «варожы Захад», які нібыта пагражае бяспецы рэгіёна.
Выступаючы перад пуціным і іншымі ўдзельнікамі арганізацыі, ён адначасова заклікаў узмацняць ваенны патэнцыял АДКБ і развіваць сістэмы супрацьпаветранай абароны.
edited
Беларускі рэжым папярэджвае суседнія краіны пра дроны, але маўчыць перад уласнымі грамадзянамі
Рэжым у Беларусі перадае суседнім краінам інфармацыю пра набліжэнне беспілотнікаў, каб там паспявалі папярэдзіць насельніцтва пра магчымую паветраную небяспеку, але саміх беларусаў пра такія пагрозы не інфармуюць.
Толькі за апошнія дні дроны неаднаразова праляталі над тэрыторыяй Беларусі: расійскія — у бок Украіны, украінскія — у напрамку паўночных рэгіёнаў Расіі. Беспілотнікі заўважалі ў Касцюковічах, Хоцімску, Клімавічах, Уле і Лёзне, а над Жлобінам праляцеў асобны апарат з рухавіком унутранага згарання. У вёсцы Грабенікі Лёзненскага раёна загарэўся жылы дом, прычым мясцовыя жыхары звязваюць пажар з падзеннем невядомага прадмета пасля гучнага гула ў небе.
У тую ж ноч адзін з беспілотнікаў, які ўвайшоў у паветраную прастору Літвы з боку Беларусі, заляцеў у Польшчу, вярнуўся ў Літву і працягнуў рух у напрамку Латвіі, а знішчальнікі NATO двойчы спрабавалі яго перахапіць. Беларусь ужо неаднаразова становіцца маршрутам руху баявых беспілотнікаў, а наступствы такіх пралётаў закранаюць не толькі вайсковую інфраструктуры, але ўжо і жылыя дамы ды бяспеку мірных жыхароў.
Рэжым відавочна, разумее узровень небяспекі, калі папярэджваюць суседнія дзяржавы, аднак чамусьці не лічаць неабходным даваць такую ж інфармацыю ўласным грамадзянам. У выніку беларусы застаюцца без своечасовага папярэджання і магчымасці прыняць меры бяспекі, а маўчанне дзяржаўных структур можа каштаваць людзям здароўя і жыцця.
🔥 Беспілотнікі атакавалі Омскі НПЗ — найбуйнейшы на расіі.
Нафтаперапрацоўчы завод знаходзіцца прыкладна за 3000 кіламетраў ад украінскай мяжы.
https://youtu.be/z4NqyF7OLgw?is=bVIooiVmz7moVJRf
ПВО Беларуси будет задействовано в защите российской инфраструктуры?
"Региональный гегемон" не справляется, нужно звать на помощь союзников.
edited
⚡️Неапазнаны беспілотнік праляцеў праз паветраную прастору Літвы і Эстоніі.
Улады краін абвясцілі папярэджанні для жыхароў, а NATO падняла ў паветра знішчальнікі для суправаджэння цэляў.
Сёння ўначы калі беспілотнік заляцеў у Літву з боку Беларусі, ненадоўга перасёк паветраную прастору Польшчы, а затым вярнуўся і паляцеў у бок Латвіі.
Знішчальнікі NATO, паднятыя з авіябазы ў Шаўлях, двойчы спрабавалі перахапіць цэль у раёне Каўнаса, але не змаглі яе знішчыць. Адна з ракет прамахнулася, яе абломкі знайшлі ў Біржайскім раёне.
Вайскоўцы дапускаюцілі, што няўдалыя спробы перахопу маглі быць звязаныя з умовамі надвор'я і рызыкай для мірных жыхароў.
У Латвіі сёння ноччу была аб'яўлена паветраная трывога
🔥 Сілы абароны Украіны атакавалі порт Усць-Луга — найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры паводле аб’ёму грузаабароту.
На месцы ўспыхнуў маштабны пажар, які бачны нават з Эстоніі. Папярэдне, пад удар таксама маглі трапіць танкеры.
У Смаленску і Адыгеі расійская РЭБ накіравала дроны ў шматпавярховікі. Таксама выбухі чулі ў Цверы .
repost
Беларусы в Европе, нужна ваша помощь!
Совет Европы готовит документ с рекомендациями, чем местные власти могут помочь беларусам в эмиграции. Мы составляем официальное письмо и хотим передать им не сухие отчеты, а ваши реальные истории.
Если вы живете в ЕС или другой стране Совета Европы — поделитесь своим опытом.
О чём можно написать:
С какими проблемами вы столкнулись в эмиграции? (Например, легализация, документы и пр.)
С какими сложностями сталкиваетесь из-за действий режима? (Например, проблемы с паспортами, угрозы).
Что хорошего сделали для вас местные власти? (Удачные примеры помощи в интеграции, с документами и пр.)
Неудачные примеры взаимодействия с местными властями.
Ваш опыт взаимодействия с беларускими демократическими силами, диаспорой (удачный и неудачный).
Случаи обращения со своими запросами к беларуским дем.силам, и их результат.
Что именно написать в сообщении:
Страну и город (если город важен).
Что произошло и чем всё закончилось (или как дела сейчас).
Кто из чиновников или организаций помогал / мешал.
Ваша идея: что нужно изменить, чтобы стало лучше?
Можно писать анонимно и рассказывать не только о себе, но и о знакомых (главное — без чужих личных данных).
Чем больше реальных историй из разных стран мы соберем, тем проще будет добиться конкретных решений для беларусов.
📩 Куда слать: zvycajnyjaliudzi@gmail.com
⏰ До какого числа: 14 ноября 2026г
🤝 Моль падзякавала таракану за дапамогу ў арганізацыі вайны і так званых гуманітарных абменаў у расійскай вайне.
Сустрэча адбылася напярэдадні саміту АДКБ у рэзідэнцыі Молі ў Новавы-Яговараве.
Два саўдзельнікі сустрэліся, каб абмеркаваць свае злачынныя справы. Застаецца спадзявацца, што абодва дажывуць да міжнароднага трыбунала і адкажуць за свае злачынствы.
Еўропа гатовая аднавіць перамовы з Расіяй аб кантролі над узбраеннямі, — Financial Times
Еўрапейскія краіны разглядаюць магчымасць аднаўлення перамоваў з Масквой аб кантролі над узбраеннямі і прадухіленні ваенных канфліктаў.
Гаворка ідзе пра вяртанне да механізмаў дамоўленасцяў часоў халоднай вайны. Сярод магчымых ініцыятываў — аднаўленне Дамовы аб адкрытым небе, якая дазваляла ЗША і СССР праводзіць назіральныя палёты над тэрыторыямі адно аднаго.
Таксама абмяркоўваецца магчымасць новых пагадненняў аб абмежаванні размяшчэння асобных відаў ракет.
edited
Беларусы ніколі не навязвалі беларускую мову расейцам 🤣