Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.3%1.5K avg views
Posting14.0/daylast 22 minutes ago
Reactions per 1K views22.5🤬 ❤ 😢
⚖️ Таццяна Лаўрэнюк асудзіла 12 чалавек па «справе карагодаў» — і атрымала новае прызначэнне
У пачатку кастрычніка Лукашэнка пераразмеркаваў судзейскія пасады ў Беларусі. Сярод прызначаных — Таццяна Лаўрэнюк, якая цяпер будзе працаваць суддзёй Маскоўскага раёна Брэста на працягу пяці гадоў.
17 снежня 2021 года яна агучыла прысуды 12 абвінавачаным у так званай «справе карагодаў».
Людзей судзілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Ім прызначылі ад двух да трох гадоў абмежавання волі, у тым ліку «хатнюю хімію».
📌 "Вясна" прааналізавала новы ўказ Лукашэнкі, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года.
🗣 «Жыццё зняволенага – гэта сон і надзея». Экс-палітвязень пра факультатыўную аналітыку за кратамі і маніпуляцыі вызваленнем
Для палітычнага зняволенага навіны пра магчымы абмен ці памілаванне – часта ледзь не адзінае, што дае сілы трываць. Але адміністрацыя турмаў выкарыстоўвае гэтую надзею як інструмент ціску.
Былы палітвязень, якога ў 2025 годзе прымусова вывезлі з краіны, на ўмовах ананімнасці распавёў "Вясне", як у бабруйскай калоніі № 2 сілавікі хлусяць пра вызваленне і на што абапіраюцца вязні ў сваіх прагнозах па вызваленні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121467
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
viral
📄 Ці можа права дзіцяці на маці залежаць ад вытворчых паказчыкаў?
У жаночай калоніі № 4 у Гомелі з 2019 года дзейнічае Дом маці і дзіцяці (ДМД), дзе да трох гадоў знаходзяцца дзеці зняволеных жанчын.
Але, паводле сведчанняў былых зняволеных, у жаночай калоніі магчымасць жыць разам з дзіцем можа залежаць ад дысцыплінарных спагнанняў і выканання працоўных нормаў.
«Права дзіцяці на мацярынскі догляд нельга ператвараць ва ўзнагароду за паслухмянасць або выкананне нормы на фабрыцы», — падкрэслівае праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка.
Чаму такая практыка выклікае пытанні з пункту гледжання правоў дзіцяці і што пра гэта кажа закон?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121448
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Дзмітрыем Сасноўскім
Дзмітрый Сасноўскі — адзін з фігурантаў справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яго асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў).
Мужчыну абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі», «акце тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча», «незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі», «закліках да санкцый» і «распальванні сацыяльнай варожасці».
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
edited
⚖️ Дзяржабвінаваўца ў справе Андрэя Пачобута стаў суддзём
34-гадовага пракурора Дзяніса Корду прызначылі суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяць гадоў. Раней ён падтрымліваў абвінавачанне ў шэрагу палітычных спраў, а з 2023 года знаходзіцца пад польскімі санкцыямі. На прызначэнне звярнуў увагу тэлеграм-канал «Право имеют».
Корда быў дзяржаўным абвінаваўцам у справе журналіста і актывіста Саюза палякаў Андрэя Пачобута, якога ў лютым 2023 года асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама пракурор удзельнічаў у справах кіроўцы Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Арановіча і Аксаны Ляпко.
У 2023 годзе Польшча ўвяла супраць Корды санкцыі, назваўшы яго датычным да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Польскія ўлады таксама заявілі, што яго ўезд і знаходжанне ў краіне ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы.
edited
❗️ Зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па "справе Гаюна"
Гомельскі абласны суд асудзіў па "справе Гаюна" 31‑гадовага палітзняволенага жыхара Хойнікаў Артура Сыраквашы. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысуд быў вынесены год таму, але праваабаронцам пра яго стала вядома толькі цяпер. Тэрмін палітвязня адправілі адбываць у віцебскую калонію № 3.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121464
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬 «Узімку страсала з коўдры снег»: былая палітзняволеная — пра ўмовы ў жаночай калоніі
Першыя два-тры тыдні ў калоніі Таццяна (імя зменена ў мэтах бяспекі) называе адным з самых цяжкіх перыядаў зняволення. Падчас «каранціну» яна яшчэ магла адкрыта пісаць родным пра тое, што адбываецца за кратамі. Пасля пераводу ў атрад гэта стала небяспечна.
Узімку палітзняволеныя, якія стаяць на экстрэмісцкім прафуліку, спалі каля ўвахода, насупраць вокнаў. Фортачкі заставаліся адчыненымі, у памяшканні пастаянна цягнула скразняком, таму Таццяне даводзілася спаць у шапцы.
«Адна жанчына мне распавядала, што ўзімку страсала з коўдры снег. Ад гэтага я была ў эмацыйным узрушэнні», — узгадвае жанчына.
Пасля пераводу ў атрад жанчына сутыкнулася і з цэнзурай лістоў. У першы ж месяц аператыўнік паведаміў ёй, што яе лісты родным знішчылі, бо ў іх знайшлі нешта забароненае.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121457
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Яўгенам Кладавым
Яўген Кладаў — рабочы з Баранавічаў, якога судзілі паводле абвінавачанняў у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «распальванні варожасці», «закліках да санкцый», «арганізацыі масавых беспарадкаў», «абразе прадстаўніка ўлады» і «абразе Лукашэнкі».
Праваабаронцам прысуд Яўгену невядомы. Цяпер ён адбывае тэрмін у ПК № 15.
✍️ Калі вы перасякаліся з Яўгенам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot
🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
🗣 Тамара Шчапёткіна: "Дэмакратыя — значна цяжэйшы крыж, чым дыктатура"
Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі "Голас пакалення свабоды". Сёлета лаўрэаткай стала журналістка Тамара Шчапёткіна. Яна шмат гадоў змагалася за права на інфармацыю, выкрывала карупцыю і беззаконне, адстойвала інтарэсы жыхароў Бярозаўшчыны, працавала настаўніцай і стварыла незалежныя выданні "Газета для вас" і "Бярозавы венік". У 2020 годзе праз пераслед была вымушаная пакінуць Беларусь.
Гэтае інтэрв'ю — частка зборніка "Голас пакалення свабоды", жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121463
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
📣 Алесь Бяляцкі абмяркуе сітуацыю ў Беларусі і ролю Еўропы на анлайн-сустрэчы
22 кастрычніка а 18:00 LIBERECO і Europe Calling правядуць анлайн-сустрэчу з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і заснавальнікам праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім.
Удзельнікі абмяркуюць палітычную і грамадскую сітуацыю ў Беларусі, наступствы пратэстаў 2020 года, працяг рэпрэсій і ролю Еўрапейскага саюза. Асобная ўвага будзе нададзеная таму, як падзеі ў Беларусі ўплываюць на Еўропу.
Сустрэча працягнецца каля гадзіны. Напрыканцы ўдзельнікі змогуць задаць свае пытанні.
📅 Калі: 22 кастрычніка, 18:00.
🌐 Мова: нямецкая, з сінхронным перакладам з беларускай.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
edited
💔 «Яны караюць за нелаяльнасць»: былая палітзняволеная пра ціск, прыніжэнні і кантроль у жаночай калоніі
Таццяна (імя зменена ў мэтах бяспекі) правяла ў зняволенні амаль паўтара года. Пасля памілавання ў 2024 годзе жанчына не змагла вярнуцца да спакойнага жыцця: ціск з боку ГУБАЗіКа прывёў да посттраўматычнага стрэсавага расстройства, і ў выніку жанчына была вымушаная з’ехаць з Беларусі.
У інтэрв’ю "Вясне" былая палітзняволеная расказала пра тое, як адміністрацыя калоніі карае жанчын за нелаяльнасць, як зняволенне разбурае сямейныя сувязі і чаму вызваленне — толькі пачатак доўгага шляху да аднаўлення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121457
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Міліцыя шукала ў Беларусі журналіста, які з’ехаў амаль 5 гадоў таму
Да сваякоў Змітра Панкаўца барысаўскія міліцыянты прыйшлі ўвечары 15 кастрычніка. Ператрусу не рабілі, але шмат распытвалі і папрасілі кантакт журналіста ў Telegram, піша «БАЖ».
«Візіт быў пад самы вечар, міліцыянты яшчэ апраўдваліся, маўляў, працуем у дзве змены. Распытвалі, ці я не вярнуўся ў Беларусь (як быццам бы гэта не было б зафіксавана на мяжы), ці, можа, планую. Астатняе стандартна: дзе жыву, на што жыву, дзе працую. Нагадалі, што супраць мяне ў Беларусі заведзена крымінальная справа. Артыкул сваякі дакладна не запомнілі, толькі лік 361, і я мяркую, што гэта, найхутчэй, артыкул 361–1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні. Яшчэ запісалі мой кантакт у Telegram, але пакуль не тэлефанавалі і не пісалі», — распавёў БАЖ Зміцер Панкавец.
Да сваякоў журналіста міліцыя прыходзіла яшчэ летам 2024 года. І ўжо тады паведамілі, што супраць яго заведзена крымінальная справа. З тае пары было яшчэ некалькі візітаў.
❗️ Афіцэра спецназа асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі
У Мінскім абласным судзе за "здраду дзяржаве" (ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 23-гадовага афіцэра з Бабруйска Яўгена Жарыкава.
Мужчыне прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў). Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачвання невядомыя.
Прысуд быў вынесены яшчэ ў траўні, але праваабаронцам "Вясны" пра яго стала вядома толькі цяпер.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121454
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🗣 «Пяць дзён на тыдзень за адзін рубель»: Сяргей Антусевіч — пра прымусовую працу ў калоніі
Прадстаўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і былы палітвязень Сяргей Антусевіч распавёў пра тое, як асабіста сутыкнуўся з сістэмай прымусовай працы ў няволі.
«У калоніі я здымаў ізаляцыю з алюмініевых дратоў і апрацоўваў ПЭТ-бутэлькі. Норма за змену — пяць кілаграмаў. Адмовіцца ад працы было немагчыма, інакш маглі ў тым ліку змясціць у ШІЗА», — адзначыў былы палітвязень.
За змену да ўтрымання Сяргей атрымліваў чатыры рублі. Пасля вылікаў заставалася ўсяго адзін рубель — часам і менш. Пры гэтым, паводле яго слоў, умовы працы не адпавядалі нават базавым патрабаванням бяспекі.
«Ахоўныя акуляры выдаваліся толькі тады, калі чакалася праверка, а пасля іх забіралі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❓ Ці патрабавалі ў вас ці вашых блізкіх здаць ДНК у Беларусі?
Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш інфармацыі пра патрабаванні здаваць ДНК у Беларусі — у тым ліку да палітвязняў і сваякоў тых, хто з’ехаў з краіны.
✍️ Калі вы ці вашы сваякі сутыкаліся з гэтымымі патрабаваннямі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
📌 Сілавікі прыходзілі да суседзяў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца — распытвалі, дзе ён цяпер
На мінулым тыдні,13 і 14 кастрычніка, міліцыянты з Івацэвічаў двойчы прыязджалі ў вёску Ябланка, каб распытаць суседзяў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца. Ягоная хата стаіць пустая ўжо тры гады.
Першы раз міліцыянты прыйшлі а сёмай раніцы, другі — а восьмай. Яны пыталіся, ці прыязджае мужчына ў Беларусь, дзе працуе, ці падтрымлівае сувязь з суседзямі і ў якой краіне цяпер знаходзіцца. Пра гэта ён распавёў БАЖ.
«І гэта самае дзіўнае: я абсалютна не хаваюся і адкрыта пішу ў сацсетках пра сваё жыццё», — адзначыў Сяргей.
Паводле былога журналіста, раней сілавікі таксама прыязджалі ў вёску з тымі самымі пытаннямі, але наведвалі суседзяў удзень, а не з самага ранку.
⚖️ Лукашэнка пераставіў суддзяў: сярод прызначаных — тыя, хто разглядаў палітычныя справы
Лукашэнка пераразмеркаваў судзейскія пасады па ўсёй Беларусі. Базы «Вясны» дазваляюць прасачыць гісторыі некаторых суддзяў.
У вядомых справах людзі атрымлівалі штрафы, адміністрацыйныя арышты, абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — так званую «хімію», — або гады зняволення. Іншыя суддзі, чыя дзейнасць згадваецца ў матэрыялах, пакінулі пасады ў сувязі з адстаўкай.
«Вясна» прааналізавала новы ўказ, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121452
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎬 У Літве адбылася прэм’ера дакументальнага фільма пра Алеся Бяляцкага
Учора ў межах кінафестывалю «Nepatogus kinas» у Каўнасе адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Бяляцкі | Нязломны» рэжысёра Эймантаса Беліцкаса.
Гэта асабісты партрэт Алеся Бяляцкага — праваабаронцы, заснавальніка «Вясны» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Праз успаміны і галасы людзей, якія былі побач з ім у жыцці і працы, стваральнікі фільма расказваюць пра ягоны шлях, прынцыпы і адданасць правам чалавека.
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Русланам Лабанком
Руслан Лабанок — бізнэсовец, заснавальнік і былы дырэктар візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса — за здраду дзяржаве, а таксама паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 431 — за дачу хабару.
6 сакавіка 2023 года яму вынеслі прысуд — 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Зараз палітвязень адбывае прысуд у следчай турме № 8 у Жодзіна.
✍️ Калі вы перасякаліся з Русланам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo