Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
edited

📣 Алесь Бяляцкі абмяркуе сітуацыю ў Беларусі і ролю Еўропы на анлайн-сустрэчы 22 кастрычніка а 18:00 LIBERECO і Europe Calling правядуць анлайн-сустрэчу з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і заснавальнікам праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім. Удзельнікі абмяркуюць палітычную і грамадскую сітуацыю ў Беларусі, наступствы пратэстаў 2020 года, працяг рэпрэсій і ролю Еўрапейскага саюза. Асобная ўвага будзе нададзеная таму, як падзеі ў Беларусі ўплываюць на Еўропу. Сустрэча працягнецца каля гадзіны. Напрыканцы ўдзельнікі змогуць задаць свае пытанні. 📅 Калі: 22 кастрычніка, 18:00. 🌐 Мова: нямецкая, з сінхронным перакладам з беларускай. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Views over time

05001K1.5K2K19 Oct 14:0410 Nov 23:301.7K19 Oct 14:04: 0 views10 Nov 23:30: 1,670 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Oct 2026, 14:040
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.