Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 21 minutes ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. 🌿 Падтрымайце «Вясну» ў два клікі Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка! Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org. Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

  2. 📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹 «Які ты цар, калі не можаш нікога караць смерцю?» Валянцін Стэфановіч — пра тое, чаму ў Беларусі не адмяняюць смяротнае пакаранне 🔹 «За ім быў пастаянны кантроль»: былы палітвязень расказаў пра ціск на Васіля Прохарава ў калоніі № 1 🔹 Каля 60 стыкерпакаў за 2026 год трапілі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў 🔹 Да 25 гадоў калоніі і штрафы ў сотні тысяч рублёў: гучныя завочныя працэсы 2026 года 🔹 Беларускія праваабаронцы: «Улады становяцца ўсё менш пераборлівымі ў метадах ціску» 🔹 Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС тры тыдні не абнаўляе спіс "экстрэмістаў" 🔹 Ад асуджэння гвалту на Плошчы да абароны «Вясны»: што нобелеўская лаўрэатка Наві Пілэй казала пра Беларусь 🔹 Палітвязня Ціхана Осіпава будуць судзіць трэці раз за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» 🔹 Маці ў зняволенні: лёсы жанчын, якія адбываюць тэрміны за свае перакананні 🔹 У межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні паказалі фільм пра Алеся Бяляцкага 🔹 «Чым мацнейшае беларускае грамадства, тым слабейшая дыктатура». На канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі захаванне беларускай ідэнтычнасці 🔹 145 сутак у ШІЗА за адмову шыць форму для сілавікоў: гісторыя былой палітзняволенай Алены Лазарчык 🔹 Лукашэнка пераставіў суддзяў: сярод прызначаных — тыя, хто разглядаў палітычныя справы 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

  3. ✊ Зварот да былых палітвязняў Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  4. edited

    🎧 «Пазначаныя жоўтым»: дакументальная гісторыя шляху палітвязня ў музыцы і галасах «Вясна» разам з творчымі дзеячамі прэзентавала музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над ім працавалі паэты, акторы, музыкі і былыя палітзняволеныя. Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі. У аснове тэкстаў — гісторыі палітзняволеных, а ў аранжыроўках выкарыстаныя архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў зняволеных. У альбоме можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага і як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці былых палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча. Слухаць альбом на розных пляцоўках 👉 linktr.ee/viasna96

  5. 🎬 Сёння ў Каўнасе — прэм’ера фільма «Бяляцкі» і сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам 18 кастрычніка ў межах кінафестывалю «Nepatogus kinas» пакажуць дакументальны фільм «Бяляцкі | Нязломны» рэжысёра Эймантаса Беліцкаса. Гэта не фільм пра палітычныя падзеі ці злачынствы рэжыму, а асабісты партрэт Алеся Бяляцкага — праваабаронцы, заснавальніка «Вясны» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Праз галасы людзей, якія былі побач з ім у жыцці і працы, стваральнікі фільма расказваюць пра ягоны шлях і адданасць правам чалавека. 🎤 Пасля паказу адбудзецца дыскусія з Алесем Бяляцкім, якая пройдзе па-беларуску з перакладам на літоўскую мову. 📍 Дзе: Зала «Зорная» ў публічнай бібліятэцы «Ąžuolynas», Радстаў, 2, 1-ы паверх, Каўнас. 🕒 Калі: сёння, 18 кастрычніка, а 15:00. 🎟 Падрабязнасці і квіткі — на сайце фестывалю.

  6. 📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні" Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

  7. 💔 Дзеці за калючым дротам. Як у гомельскай калоніі ўладкавана жыццё маці і немаўлятаў У жаночай калоніі № 4 у Гомелі з 2019 года дзейнічае Дом маці і дзіцяці (ДМД), дзе да трох гадоў знаходзяцца дзеці зняволеных жанчын. "Гомельская Вясна" паразмаўляла з былымі зняволенымі пра тое, як уладкавана жыццё маці і немаўлят у калоніі і з якімі праблемамі яны сутыкаюцца. Суразмоўцы расказваюць пра абмежаваны кантакт маці з малымі, разлуку пасля родаў, забароны для персаналу і цяжкасці з сумесным пражываннем. «Нягледзячы на вельмі добрую забяспечанасць і добрыя ўмовы ў ДМД, усё адно дзіця нараджаецца і жыве тры гады ў калоніі, як нейкі злачынца», — распавяла былая палітзняволеная. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121448 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  8. edited

    ✍️ Калі вы ці вашы сваякі сутыкаліся з патрабаваннямі здаць ДНК у Беларусі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  9. 🧬 У Беларусі ў палітвязняў і сваякоў эмігрантаў патрабуюць здаваць ДНК Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш інфармацыі пра патрабаванні здаваць ДНК у Беларусі — у тым ліку да палітвязняў і сваякоў тых, хто з’ехаў з краіны. Але ці абавязкова здаваць біяматэрыял? 📌 Нагадаем пра гайд «Вясны» «Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?» У ім тлумачым, у якіх выпадках такое патрабаванне законнае, а калі ад працэдуры можна адмовіцца. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178

  10. 🎨 Сёння ва Уроцлаве адкрываецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся Папковіча Да 24 кастрычніка ва Уроцлаве можна будзе пабачыць працы беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл. «Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў Алесь. 📍 Афіцыйнае адкрыццё выставы: 📌 Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław 🕕 18:00

  11. ⚖️ Лукашэнка пераставіў суддзяў: сярод прызначаных — тыя, хто разглядаў палітычныя справы Лукашэнка пераразмеркаваў судзейскія пасады па ўсёй Беларусі. Базы «Вясны» дазваляюць прасачыць гісторыі некаторых суддзяў. У вядомых справах людзі атрымлівалі штрафы, адміністрацыйныя арышты, абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — так званую «хімію», — або гады зняволення. Іншыя суддзі, чыя дзейнасць згадваецца ў матэрыялах, пакінулі пасады ў сувязі з адстаўкай. «Вясна» прааналізавала новы ўказ, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121452 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  12. 💔 145 сутак у ШІЗА за адмову шыць форму для сілавікоў: гісторыя былой палітзняволенай Алены Лазарчык Былая палітзняволеная Алена Лазарчык, якую 16 верасня вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву, у вялікім інтэрв’ю «Люстэрку» распавяла, як адмаўлялася шыць форму для сілавікоў і вайсковую вопратку. «На вашу фабрыку не пайду. Рабіце што хочаце». За адмову працаваць супраць яе распачалі дзве крымінальныя справы паводле артыкула 411 КК — за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Былая палітзняволеная неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар, а пасля — у памяшканне камернага тыпу (ПКТ). У калоніі ў Зарэччы яна правяла 145 сутак у ШІЗА і дзевяць месяцаў у ПКТ. 🔹 Тэрмін без канца: як артыкул 411-ы ператварае адбыты прысуд у бясконцае зняволенне

  13. edited

    🔎 З «тэрарыстычнага спісу» КДБ выключылі трох былых палітвязняў З абноўленага пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», зніклі тры чалавекі, якія раней знаходзіліся ў ім: ▪️ Ілля Смалюга — былы палітвязень, асуджаны да трох гадоў зняволення. Вызваліўся ў пачатку 2025 года. ▪️ Мікалай Амельчанка — былы палітвязень, якога вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2024 года. ▪️ Кацярына Джыг — былая палітзняволеная, вызваленая па памілаванні 16 верасня 2024 года. 📌 Іх імёны адсутнічаюць у новым пераліку ў параўнанні з папярэдняй версіяй. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.

  14. 🤬 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага дадалі ў «спіс тэрарыстаў» КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Сярод новых прозвішчаў — пяць беларускіх добраахвотнікаў: Юрый Макітаў, Міхаіл Чупрынскі, Крысціна Станкевіч, Мікалай Бойка і Наталля Нікіціна. У верасні іх завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў калоніі. Суд звязаў усіх пяцярых з палком імя Кастуся Каліноўскага. Акрамя добраахвотнікаў, у спіс дадалі яшчэ некалькіх чалавек: палітвязня Эдуарда Курляндчыка, 41-гадовага мінчука Арцёма Літвінко, Юлю Нікіціну і Андрэя Кашанскага. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.

  15. ❗️ «Дзяржаўны бізнес рэпрэсій»: на канферэнцыі АБСЕ праваабаронцы распавялі пра прымусовую працу ў Беларусі Сайд-івэнт "Дзяржаўны бізнес рэпрэсій: прымусовая праца ў Беларусі" прайшоў у межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве. Мерапрыемства было арганізавана Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Вялікая ўвага ў выступах была нададзена прымусовай працы ў месцах пазбаўлення волі (у тым ліку сярод палітвязняў), а таксама ў Лячэбна-працоўных прафілакторыях і пансіянатах, дзе ўтрымліваюцца людзі, у тым ліку пазбаўленыя дзеяздольнасці. «Дзяржава не проста талеруе прымусовую працу, але ў многіх кантэкстах сама стварае, рэгулюе, адмініструе механізмы, праз якія людзей прымушаюць працаваць, і атрымлівае ад іх выгаду», — падкрэслілі праваабаронцы. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  16. edited

    ❗️У Беларусі яшчэ +8 новых палітвязняў Гэта Галіна Усцюгова, Віктар Масько, Антон Дакучаеў, Інга Казючыц, Сяргей Казінскі, Святаслаў Падвашэцкі, Дзмітрый Зара і Аляксандр Рудкевіч. Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121445 Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

  17. edited

    🌿 Падтрымайце «Вясну» ў два клікі Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка! Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org. Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

  18. 📄 Гендарныя стэрэатыпы, рэпрэсіі і жанчыны за кратамі: спецдакладчык ААН падрыхтаваў даклад пра становішча жанчын у Беларусі Спецыяльны дакладчык ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс падрыхтаваў новы даклад, прысвечаны становішчу жанчын у краіне. Ён прадставіць яго на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У дакладзе разглядаюцца: ▪️ гендарныя стэрэатыпы ў заканадаўстве і практыцы; ▪️ эканамічныя і сацыяльныя правы жанчын; ▪️ палітычны пераслед і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці; ▪️ становішча жанчын, пазбаўленых волі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121433 👉 Цалкам з дакладам можна азнаёміцца тут.

  19. Older posts