🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Русланам Лабанком Руслан Лабанок — бізнэсовец, заснавальнік і былы дырэктар візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса — за здраду дзяржаве, а таксама паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 431 — за дачу хабару. 6 сакавіка 2023 года яму вынеслі прысуд — 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз палітвязень адбывае прысуд у следчай турме № 8 у Жодзіна. ✍️ Калі вы перасякаліся з Русланам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo