🎬 У Літве адбылася прэм’ера дакументальнага фільма пра Алеся Бяляцкага Учора ў межах кінафестывалю «Nepatogus kinas» у Каўнасе адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Бяляцкі | Нязломны» рэжысёра Эймантаса Беліцкаса. Гэта асабісты партрэт Алеся Бяляцкага — праваабаронцы, заснавальніка «Вясны» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Праз успаміны і галасы людзей, якія былі побач з ім у жыцці і працы, стваральнікі фільма расказваюць пра ягоны шлях, прынцыпы і адданасць правам чалавека.