⚖️ Дзяржабвінаваўца ў справе Андрэя Пачобута стаў суддзём 34-гадовага пракурора Дзяніса Корду прызначылі суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяць гадоў. Раней ён падтрымліваў абвінавачанне ў шэрагу палітычных спраў, а з 2023 года знаходзіцца пад польскімі санкцыямі. На прызначэнне звярнуў увагу тэлеграм-канал «Право имеют». Корда быў дзяржаўным абвінаваўцам у справе журналіста і актывіста Саюза палякаў Андрэя Пачобута, якога ў лютым 2023 года асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама пракурор удзельнічаў у справах кіроўцы Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Арановіча і Аксаны Ляпко. У 2023 годзе Польшча ўвяла супраць Корды санкцыі, назваўшы яго датычным да масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Польскія ўлады таксама заявілі, што яго ўезд і знаходжанне ў краіне ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы.