💔 «Яны караюць за нелаяльнасць»: былая палітзняволеная пра ціск, прыніжэнні і кантроль у жаночай калоніі Таццяна (імя зменена ў мэтах бяспекі) правяла ў зняволенні амаль паўтара года. Пасля памілавання ў 2024 годзе жанчына не змагла вярнуцца да спакойнага жыцця: ціск з боку ГУБАЗіКа прывёў да посттраўматычнага стрэсавага расстройства, і ў выніку жанчына была вымушаная з’ехаць з Беларусі. У інтэрв’ю "Вясне" былая палітзняволеная расказала пра тое, як адміністрацыя калоніі карае жанчын за нелаяльнасць, як зняволенне разбурае сямейныя сувязі і чаму вызваленне — толькі пачатак доўгага шляху да аднаўлення. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121457 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка