Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

📌 Сілавікі прыходзілі да суседзяў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца — распытвалі, дзе ён цяпер На мінулым тыдні,13 і 14 кастрычніка, міліцыянты з Івацэвічаў двойчы прыязджалі ў вёску Ябланка, каб распытаць суседзяў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца. Ягоная хата стаіць пустая ўжо тры гады. Першы раз міліцыянты прыйшлі а сёмай раніцы, другі — а восьмай. Яны пыталіся, ці прыязджае мужчына ў Беларусь, дзе працуе, ці падтрымлівае сувязь з суседзямі і ў якой краіне цяпер знаходзіцца. Пра гэта ён распавёў БАЖ. «І гэта самае дзіўнае: я абсалютна не хаваюся і адкрыта пішу ў сацсетках пра сваё жыццё», — адзначыў Сяргей. Паводле былога журналіста, раней сілавікі таксама прыязджалі ў вёску з тымі самымі пытаннямі, але наведвалі суседзяў удзень, а не з самага ранку.

Views over time

05001K1.5K2K19 Oct 09:0510 Nov 23:301.6K19 Oct 09:05: 0 views10 Nov 23:30: 1,620 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Oct 2026, 09:050
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.