❗️ Афіцэра спецназа асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі У Мінскім абласным судзе за "здраду дзяржаве" (ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 23-гадовага афіцэра з Бабруйска Яўгена Жарыкава. Мужчыне прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў). Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачвання невядомыя. Прысуд быў вынесены яшчэ ў траўні, але праваабаронцам "Вясны" пра яго стала вядома толькі цяпер. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121454 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка