Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 33 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. 🎧 "ААН на зразумелай мове". Група незалежных экспертаў па Беларусі — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" У новым выпуску спецсезона "ААН на зразумелай мове" у падкасце "Вясна прыйдзе" вядучая Кацярына і юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбіраюць складаныя юрыдычныя баталіі на трыбуне ААН простай і даступнай мовай. Хто такая Група незалежных экспертаў па Беларусі і чым яна займаецца? Створаная ў 2024 годзе (але мае важную перадгісторыю), Група закліканая фіксаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з 1 траўня 2020 года. Прычым гэтыя парушэнні, згодна з высновамі ААН,"могуць з'яўляцца злачынствамі супраць чалавечнасці". Ужо некалькі гадоў гэты міжнародны механізм рыхтуе даклады і выступае на інтэрактыўных дыялогах у Жэневе. На гэтых жа сесіях слова даецца і прадстаўніцы ўладаў Беларусі Ларысе Бельскай. Яна традыцыйна называе Групу "непатрэбнай" і створанай "на грошы заходніх спонсараў". Але ці так усё адназначна на міжнароднай арэне? Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках: Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

  2. ⚖️ 26-гадоваму спецыялісту IT-сферы прысудзілі пяць гадоў калоніі за данаты 👉 https://spring96.org/be/news/121315 Палітвязень Міхаіл Філіпенка быў затрыманы ў студзені 2026 года. Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) і прызначыў пяць гадоў пазбаўлення волі, а таксама штраф 500 базавых велічыняў. Чацвёртага верасня 2026 года мужчыну ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да "экстрэмісцкай дзейнасці". Міхаіл Філіпенка адбывае тэрмін у магілёўскай ПК № 15.

  3. 🤬 «Шэсць рублёў у месяц» і цэлы дзень з граблямі: былы палітвязень — пра працу ў наваполацкай калоніі «Нас выганялі на невялічкія пляцоўкі з пяском, і мы мусілі цэлы дзень грабці каменьчыкі. Гэта настолькі абсурдная і нікому не патрэбная праца, што мы пачалі ставіцца да яе з жартам: малявалі кругі на пяску, рабілі формы з камянёў і сядзелі, быццам медытуем». Былы палітвязень наваполацкай ПК № 1 Сяргей (імя змененае з прычынаў бяспекі) распавёў пра цяжкую і часта бессэнсоўную працу ў калоніі. На агульным рэжыме ён перавозіў дошкі і брусы, а таксама грузіў паддоны ў фуры. Паводле Сяргея, за такую працу ён атрымліваў каля шасці рублёў у месяц. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121226 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  4. 🎥 Гісторыя Беларускага Хельсінкскага Камітэта: новы выпуск "Прававых летапісаў" 👉 https://youtu.be/bRSdDZBkZI8?si=7Ed61Pq5zFMtcmIw На YouTube-канале "Вясны" выйшаў новы выпуск "Прававых летапісаў". Ён прысвечаны гісторыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) — адной з першых і найбольш уплывовых незалежных праваабарончых арганізацый у незалежнай Беларусі. Гэты выпуск паказвае няпросты шлях БХК — ад маштабных асветніцкіх і юрыдычных ініцыятыў да судовага пераследу, ліквідацыі арганізацыі ўладамі і працягу дзейнасці ва ўмовах вымушанай эміграцыі. Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!

  5. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Андронавым Андрэй Андронаў быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна Магілёва паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Верагодней за ўсё, суд адбыўся ў пачатку 2025 года. Андрэя асудзілі да пазбаўлення волі. Утрымліваўся ў СТ № 4. Пакаранне адбывае ў ПК № 8. ✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  6. ⚖️ У Турцыі судзяць праваабаронцаў, якія некалькі месяцаў знаходзіліся пад вартай 👉 https://spring96.org/be/news/121312 Чатырох з іх — Тугбу Кахраман, Хале Нур Чэцін, Мерта Ахмета Алдэмера і Шэвін Оздзэн — вызвалілі 29 верасня 2026 года на першым судовым паседжанні. Яшчэ двое — Зехра Чамджы і Эмірхан Гедык — застаюцца пад вартай і павінны паўстаць перад судом 2 кастрычніка. Іх абвінавачваюць у "членстве ва ўзброенай незаконнай арганізацыі". Праваабарончыя арганізацыі заяўляюць, што абвінавачанні грунтуюцца на іх мірнай грамадскай і праваабарончай дзейнасці. Заява была падпісаная ўдзельнікамі праекта SOS-Defenders і апублікаваная 28 верасня 2026 года ў Жэневе і Парыжы. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  7. repost

    📣 6 кастрычніка Каардынацыйная Рада правядзе слуханні пра смяротнае пакаранне ў Беларусі У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання тэма выйдзе і на палітычны ўзровень. 6 кастрычніка а 19:00 па ініцыятыве фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» адбудуцца слуханні Каардынацыйнай Рады, прысвечаныя смяротнаму пакаранню ў Беларусі. Запрошанымі экспертамі выступяць: ▪️ Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»; ▪️ Валянцін Стэфановіч — праваабаронца «Вясны», віцэ-прэзідэнт FIDH, эксперт кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Размова будзе пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі, праваабарончыя аспекты яго прымянення і неабходнасць яго поўнай адмены. Гэта ўжо не першая такая дыскусія ў Каардынацыйнай Радзе. Летась па выніках слуханняў КР трэцяга склікання быў прыняты мемарандум адносна смяротнага пакарання, да якога далучыліся прадстаўнікі і прадстаўніцы іншых беларускіх арганізацый. Сёлета вынікам слуханняў можа стаць прыняцце рэзалюцыі супраць смяротнага пакарання, калі яе падтрымаюць дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады. Слуханні пройдуць у межах агульнага пасяджэння КР і будуць адкрытыя для ўсіх анлайн. 📅 6 кастрычніка, 19:00 📺 Трансляцыя — на YouTube-канале Каардынацыйнай Рады.

  8. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Пеляхатым Яўген Пеляхаты быў затрыманы 1 чэрвеня 2023 года. Мужчыну абвінавацілі ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці», «абразе Лукашэнкі», «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім», «паклёпе на Лукашэнку», «закліках да мер абмежавальнага характару» і «абразе прадстаўніка ўлады». У жніўні 2024 года Яўгену вынеслі прысуд, вынік якога невядомы. Раней ён утрымліваўся ў СІЗА № 7. Актуальнае месца ўтрымання невядома. ✍️ Калі вы перасякаліся з Канстанцінам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  9. 🇵🇱 Нагадваем пра наш даклад «Схаваныя рэпрэсіі» — цяпер пра новую форму палітычнага пераследу ў Беларусі можна прачытаць і па-польску 👉 https://spring96.org/be/news/120925 Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў выніковы даклад "Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026", які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента. Цяпер інфармацыя пра даклад распаўсюджваецца і на польскай мове. Польскі матэрыял пра даследаванне "Вясны" выйшаў пад назвай "Ukryte represje na Białorusi: „Wiasna” ujawnia skalę prześladowań z lat 2020–2026". У ім таксама разглядаюцца закрытыя суды, інфармацыйныя абмежаванні, завочныя прысуды і змяненне характару рэпрэсій. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  10. ⚠️ «Пераслед і ціск не скончваюцца з вызваленнем». Юрыстка «Вясны» — пра сітуацыю з былымі палітвязнямі 👉 https://spring96.org/be/news/121293 «Агулам бесперапынны ціск на палітвязняў пасля іх вызвалення і сталыя рызыкі зноў быць затрыманымі паказваюць, што сістэмна ўзровень рэпрэсій не зніжаецца». Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва адзначае, што вызваленне не азначае заканчэння пераследу: былыя палітвязні застаюцца пад кантролем і рызыкуюць зноў сутыкнуцца з затрыманнямі і іншымі формамі ціску. Юрыстка таксама звяртае ўвагу, што ўлады Беларусі не забяспечваюць рэабілітацыі, кампенсацыі шкоды і рэсацыялізацыі былых палітзняволеных. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. 🗣 Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 879 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 10000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады. ❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo 📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой. ✍️ Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

  12. ⚖️ Кіраўніка кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за садзейнічанне "экстрэмісцкай дзейнасці" Мінскі гарадскі суд прызнаў Дзяніса Гуляшова вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, мужчыну прызначылі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу — так званую "хатнюю хімію". Пра гэта паведамляе "Наша НІва". Падрабязнасці абставінаў крымінальнай справы і тое, якія менавіта дзеянні мужчыны суд палічыў садзейнічаннем "экстрэмісцкай дзейнасці", пакуль невядомыя. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня

  13. 🕵️ «Хоча даведацца пра сувязі і чым можаш дапамагчы органам». Былыя палітвязні пра спробы вярбоўкі 👉 https://spring96.org/be/news/121293 Праваабаронцы «Вясны» працягваюць фіксаваць спробы вярбоўкі былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі. Адзін з памілаваных былых палітвязняў распавёў, што падчас выкліку на «прафілактычную размову» ў раённы аддзел міліцыі яго чакаў супрацоўнік КДБ, які схіляў мужчыну да супрацоўніцтва. Яшчэ адзін выпадак адбыўся вясной з былым палітзняволеным, які цалкам адбыў тэрмін і пасля вызвалення знаходзіўся на прафілактычным уліку. Падчас чарговага візіту ў міліцыю яго накіравалі да незнаёмага чалавека, які не прадставіўся. Спачатку той распытваў, як было ў калоніі і як мужчына жыве пасля вызвалення, а пасля пачаў высвятляць яго палітычныя погляды, сувязі і намякаць, чым ён мог бы «дапамагчы органам». ✍️ Калі вы таксама сутыкаліся са спробамі вярбоўкі або ціскам з боку сілавікоў пасля вызвалення, калі ласка, паведамляйце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo.

  14. edited

    ⚖️ Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе 50-гадовага палітвязня Вадзіма Здаравеннава 29 верасня асудзілі па новай крымінальнай справе і прызначылі чатыры гады і сем месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў. Палітвязня абвінавацілі ў «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «распальванні варожасці» і «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных». Вядома, што справа тычыцца каментарыяў і фотаздымкаў, якія былі знойдзеныя пазней у ягоным ноўтбуку. Раней мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі». Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Першы тэрмін палітвязня мусіў скончыцца ў лістападзе гэтага года. 🖼 Вадзім Здаравеннаў малюе за кратамі 👉 https://prisonart.spring96.org/zdaravennau

  15. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Канстанцінам Міхайлоўскім Канстанцін Міхайлоўскі родам з Асіповічаў. Яго затрымалі ў снежні 2024 года. Мяркуецца, што ён быў затрыманы разам з іншымі калегамі па справе «Рабочага руху». Канстанцін працаваў у дэпо Беларускай чыгункі. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве). ✍️ Калі вы перасякаліся з Канстанцінам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  16. edited

    📌 Старонку былога палітвязня Максіма Вінярскага дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі Facebook-старонкі: 📍 Былога палітвязня і актывіста Максіма Вінярскага («Maksim Viniarski»), а таксама старонкі «Дмитрий Спиридов» і «Ekaterina Evchenko». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня

  17. ⚖️ 31-гадовага былога міліцыянта асудзілі на восем гадоў калоніі за "здраду дзяржаве" 👉 https://spring96.org/be/news/121300 Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Гродзенскі абласны суд 13 студзеня 2023 года асудзіў жыхара Ліды Сяргея Казінскага да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Суд таксама прызначыў яму штраф у памеры 100 базавых велічыняў — 3700 рублёў і пазбавіў спецыяльнага звання "лейтэнант міліцыі". Пакаранне прызначылі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

  18. 📶 Беларуская адвакатура перажывае глыбокі крызіс на фоне рэпрэсій 👉 https://spring96.org/be/news/121298 Са студзеня 2024 года па верасень 2026 года беларуская адвакатура працягвала сутыкацца з рэпрэсіямі і абмежаваннямі незалежнасці. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека пра стан адвакатуры ў Беларусі. Даклад працягвае серыю даследаванняў, падрыхтаваных беларускімі адвакатамі, праваабарончымі і юрыдычнымі арганізацыямі. Аўтары выкарыстоўвалі адкрытыя крыніцы, матэрыялы дзяржаўных органаў і органаў адвакатуры, праваабарончых арганізацый, незалежных СМІ і грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама звесткі з уласнай прафесійнай дзейнасці і маніторынгу. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. 🏆 Былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026 Медыяменеджару і былому палітвязню Андрэю Аляксандраву ўручылі прэмію Free Media Awards 2026 на цырымоніі ў Музеі Мунка ў Осла. Пра гэта паведамляе "Позірк". Падчас выступу ён заявіў, што незалежная журналістыка фактычна выцясняецца з Беларусі, а журналісты апынаюцца ў зняволенні або ў выгнанні. Былы палітвязень прысвяціў узнагароду калегам, якія працягваюць працаваць у выгнанні або знаходзяцца за кратамі. Ён таксама нагадаў, што ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца ў зняволенні 15 прадстаўнікоў медыясферы. Фотаздымак "Позірк".

  20. Older posts