🤬 «Шэсць рублёў у месяц» і цэлы дзень з граблямі: былы палітвязень — пра працу ў наваполацкай калоніі «Нас выганялі на невялічкія пляцоўкі з пяском, і мы мусілі цэлы дзень грабці каменьчыкі. Гэта настолькі абсурдная і нікому не патрэбная праца, што мы пачалі ставіцца да яе з жартам: малявалі кругі на пяску, рабілі формы з камянёў і сядзелі, быццам медытуем». Былы палітвязень наваполацкай ПК № 1 Сяргей (імя змененае з прычынаў бяспекі) распавёў пра цяжкую і часта бессэнсоўную працу ў калоніі. На агульным рэжыме ён перавозіў дошкі і брусы, а таксама грузіў паддоны ў фуры. Паводле Сяргея, за такую працу ён атрымліваў каля шасці рублёў у месяц. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121226 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка